|
|
Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 1993
Wydawca: Мастацкая літаратура
Wydawnictwo/ drukarnia: Мастацкая літаратура
Wymiary: 141с., 21 см
ISBN: 5-340-00771-5
Kategoria: Literatura piękna
Copyright © 1993 by Бельскі А. уклад.
Księgozbiór: EEDC — biblioteka Wschodnioeuropejskiego Centrum Demokratycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy); MiOKB — biblioteka Muzeum i Ośrodka Kultury Białoruskiej w Hajnówce, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: EEDC — [1625]; MiOKB — [2699]
Sygnatura: V.1.Żur
UKD: 882.6-1=826
Імя Янкі Журбы з'явілася ў газеце «Наша ніва» ў той час, калі з яе старонак ужо шырока гучаў голас Я. Купалы і Я. Коласа. Першы верш паэта «На беразе Дзвіны» быў надрукаваны «Нашай нівай» у 1909 г., і гэтая публікацыя стала дэбютам маладога паэта. У 1906-1909 гг. Я. Журба вучыўся ў Глухаўскім настаўніцкім інстытуце на Украіне. Якраз у гэты перыяд і адбываецца светапогляднае пасталенне паэта, пра што ён згадвае ў сваёй аўтабіяграфіі: «Прысылка газет і ветлівае пісьмо рэдактара «Нашай нівы» абудзілі маю нацыянальную свядомасць». Я. Журба ўсёй душой далучаецца да літаратурнага і грамадскага жыцця Беларусі, піша шматлікія вершы, допісы ў «Нашу ніву», у якіх з грамадзянскай устурбаванасцю і заклапочанасцю гаворыць пра меабходнасць глыбокага абуджэння сацыяльна-адраджэнскага духу народа, гартавання яго нацыянальнай самасвядомасці. Творчасць Я. Журбы мацавала лірычны статус беларускай паэзіі, яна прасякнута грамадзянскім, патрыятычным пафасам. Звяраючы свой паэтычны крок з словам Я. Купалы і Я. Коласа, Я. Журба страсным і натхнёным радком імкнуўся сумленна ўзрабляць ніву беларускага Адраджэння, якое, трэба сказаць, дало магутныя крылы ўсёй беларускай літаратуры і культуры на пачатку XX стагоддзя.
Wydawnictwa białoruskie: Мастацкая літаратура
Янка Журба (1881-1964) прайшоў доўгі жыццёвы шлях, злучыўшы некалькі літаратурных эпох, ён пакінуў няшмат твораў, але іх роля як першаўзораў для станаўлення новай беларускай літаратуры значная. У гэтай кнізе падаецца ўсё найлепшае з літаратурнай спадчыны пісьменніка: любоўная і пейзажная лірыка, апавяданні, публіцыстычныя допісы. Więcej »