![]() |
![]() |
Miejsce wydania: Гарадок
Data wydania: 2010-09
Redaktor: Гаравы Леанід
Copyright © 2007-2010 by Гасцінец
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Даўгі нашы. Пра даўгі дзяржавы пад час выбарчай кампаніі ўлады ніколі не ўзгадваюць. Бо ў гэтым няма палітычнай мэтазгоднасці. Значна прасцей і карысней для ўладаў павялічваць пенсіі, заробкі бюджэтнікам. За гэтыя павелічэнні не трэ рабіць справаздачу, тлумачыць адкуль сродкі. Але пры гэтым для значнай часткі атрымальнікаў павялічаных пенсій, заробкаў дадзены акт выглядае, як прыклад клопату “бацькі” аб дабрабыце грамадзян. Але за дадзенымі павышэннямі прыбыткаў бюджэтнікаў, пенсіянераў няма адпаведнага росту прадукцыйнасці працы. Гэтыя павелічэнні выплачваюцца з тых крэдытаў, якія атрымала краіна за мінулыя гады, а таксама за кошт шалёнага росту коштаў на прадукты харчавання, прамысловыя тавары. І атрымліваючы усе большыя грошы нашы грамадзяне не становяцца багацейшымі. Рост пенсій, заробкаў ідзе на аплату ўзрастаючых камунальных тарыфаў, коштаў тавараў у крамах. Толькі недасведчаныя грамадзяне могуць радавацца такому росту прыбыткаў. І ў рэальнасці сённяшні адносны дабрабыт у значнай меры зараз трымаецца за кошт крэдытаў, якія атрымалі ўлады ў папярэднія гады. І калі Міжнародны валютны фонд жорстка абгаворвае умовы прадстаўлення крэдытаў – іх нельга выкарыстоўваць для павышэння заробкаў, то іншыя магчыма выкарыстаць. Пакуль Беларусь не адчувае цяжар вяртання даўгоў, бо асноўныя плацяжы павінны ажыццяўляцца ў 2013-2014 гадах. І зараз даўгі складаюць амаль восем з паловай мільярдаў рублёў без уліку мільярда даляраў за размяшчэнне еўрабондаў.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Гасцінец
У Гарадоцкім раёне ў трох сельсаветах напрыканцы года знікла пяць вёсак. У чарзе яшчэ 30? райсавета ад 29 снежня 2022 году ў Даўгапольскім, Першамайскім і Стадалішчанскім сельсаветах ліквідаваны пяць вёсак. Яшчэ ў 45 вёсках зарэгістравана толькі 15 чалавек. Колькі яшчэ вёсак таксама трэба скасаваць? Рашэннем Гарадоцкага райсавета ад 29 снежня 2022 году ў раёне скасаваны такія вёскі: Беляі Даўгапольскага сельсавета; Барысенкі Першамайска... Więcej »
Фінансавыя паказчыкі арганізацый Гарадоцкага раёна напрыканцы года значна пагоршаліся ў пратэрмінаваных запазычанасцях. Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў статыстычныя даныя развіцця краіны за 11 месяцаў гэтага году. Фінансавыя паказчыкі арганізацый Гарадоцкага раёна істотна горш чым у суседзяў з Шумілінскага раёна, дзе таксама маюцца праблемы. Што стала горш і дзе нейкі прагрэс у фінансах гарадоцкіх арганізацый? Спа... Więcej »
Настасся Кінунен (Дубарэзава), якая родам з Гарадка, працягвае выступаць за зборную Фінляндыі на Кубку свету па біятлону. 18 снежня мас-стартамі завяршыўся пераднавагодні трэцці этап Кубка свету ў французкім Ансі (Анэнсі-Ле Гран Борнане). Пасля алімпіяды ў Кітаі Настасся Кінунен паспяхова выступіла ў родных Канціялахці на адкрыцці біятлоннага сезону. Але на этапах у Аўстрыі і Францыі, штосьці пайшло не так. Распавядаем пра удзел Настасс... Więcej »
У Гарадоцкім раёне тэмпы скарачэння насельніцтва адны з самых нізкіх у вобласці для раёнаў, дзе больш 20 тысячаў жыхароў. Пры гэтым у нашым раёне больш 60% насельніцтва пражывае ў Гарадку і Езярышчы. Гэта з’яўляецца другім паказчыкам на Віцебшчыне пасля Чашніцкага раёну з горадам энергетыкаў - Навалукомлем. Пра гэта сведчаць апошнія даныя са штогадовага зборніка «Статыстычны зборнік Віцебскай вобласці. 2021 год». Паводле афіцыйных дан... Więcej »
У Гарадоцкім раёне завершана праца па вывазе непрыдатных пестыцыдаў, якая фінансуецца Глабальным экалагічным фондам. 7 лістапада завершана работа па вывазе непрыдатных пестыцыдаў з тэрыторыі Гарадоцкага раёна. Пачынаючы з 2021 года польскай кампаніяй Geocoma у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Устойлівае кіраванне ўстойлівымі арганічнымі забруджвальнікамі і хімічнымі рэчывамі ў Рэспубліцы Беларусь, ГЭФ-6», які рэалізуецца М... Więcej »
Драсёна (рэйнутрыя) японская здольна расці праз асфальт, падмуркі і каналізацыю. Гэты шкоднік з’явіўся ўжо і ў Гарадку. Знаёмім чытачоў яшчэ з адным інвазіўным шкоднікам, які зараз самы небяспечны ў Вялікабрытаніі. У Гарадку ён ужо расце плантацыяй на Іванаўскіх могілках. Магчыма і ў іншых месцах горада і раёна. Што будзе з чарговым інвазівам, які бурыць асфальт, падмуркі, каналізацыю, як з ім змагацца і г.д.? Наша экалагічная ды і аг... Więcej »
У суботу ў Гарадку адбыўся захапляльны матч ФК «Гарадоцкія Львы» з лідэрам Віцебскага дывізіёна другой лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболу ФК «Вялес — 2020» з Віцебску, які лічыўся гаспадаром поля. Нешматлікія гледачы пабачылі роўную, напружаную гульню да 80-й хвіліны. Істотна на ход гульні паўплывала выдаленне нашага абаронцы і трэнера ў другім тайме. Як гэта было? Першынство Віцебскага дывізіёна другой лігі чэмпіянату Рэспу... Więcej »
У сеткавых крамах Гарадка «Капеечка», «Еўраопт», «Санта», дзе шмат прадуктаў розных відаў з розных куткоў краіны, пакупнікам варта быць уважлівым пры разліку на касе. Распавядаем на прыкладзе «Бачка «Вясковы», як могуць напісаць цэннік і «палічыць» на касе. Выказваем парады і даем кантактныя тэлефоны па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці ў гандлю Гарадка. Да рэдакцыі звярнуўся пакупнік, які быў здзіўлены разлікам на касе пры набыцці м... Więcej »
З сярэдзіны ліпеня па вуліцы Інтэрнацыянальная замест гістарычнай каменкі будуюць новую дарогу. Што на ёй зараз пасля двух тыдняў працы? Каменка з’яўлялася мусіць адным з апошніх кавалкаў старога Гарадка, які напачатку ХХ стагоддзя быў найперш за ўсё габрэйскім мястэчкам. 13 ліпеня ў Гарадку быў пахаваны М.І. Крывічкін, кіраўнік мясцовай габрэйскай супольнасці. Менавіта яго дзед Мендэл-Аўром — Шалом Янкелевіч Крывічкін на пачатку ХХ с... Więcej »
13 ліпеня пасля цяжкай хваробы завяршыў зямны шлях Марк Іосіфавіч Крывічкін. На габрэйскіх могілках Гарадка з’явілася яшчэ адны магіла з целам чалававека, які дзесяцігоддзі свайго жыцця аддаў дзейнасці па ўшанаванні памяці гісторыі габрэяў на Гарадоцкай зямлі і сувязі з іх нашчадкамі ў Ізраіле, Англіі, Нямеччыне, ЗША і іншых краінах. Менавіта дзякуючы Марку з’явіліся сучасныя помнікі памяці халакосту Другой сусветнай вайны ў г.п. Езярыш... Więcej »