Масквін Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Масквін.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Федарэнка Андрэй, Смута

Смута

Федарэнка Андрэй

Publication Place: Мінск

Publication Date: 1994

Category: Belles-Lettres

Copyright © 1994 by Андрэй Федарэнка

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); MiOKB — the library of the Belarusian Culture Community and Museum, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)

Copy Numbers: MiOKB — [521], [522], [523]

Да магчымага Чытача. Гэтая кніга, шаноўны магчымы чытач, пісалася мною амаль чатыры гады. Я пісаў свае апавяданні і аповесці, шчыра спадзеючыся, што выказваю ў мастацкай форме пэўныя настроі, думкі частачкі блізкіх мне па духу людзей, я цешыў сябе надзеяю, што нейкаму незнаёмаму майму аднадумцу ад гэтай кніжкі стане трошкі лягчэй жыць — магчыма, ён адчуе сябе не такім адзінокім і знойдзе ў асобе аўтара для сябе сябра. Калі ж я сабраў кніжку, падправіў яе, шмат што перапісаў нанова, перачытаў больш уважліва яшчэ раз — як бы чужымі вачыма, калі ўспомніў тыя вусныя і пісьмовыя водгукі на маё раней друкаванае — я ўбачыў самы вялікі недахоп гэтай кніжкі. Я зразумеў, што яна не зможа задаволіць нават самага нястрогага, паблажлівага чытача, бо не дае адказу на пэўныя пытанні, у прыватнасці, — для чаго аўтар усё гэта пісаў і што ён гэтым хацеў сказаць? I даць адказ на гэтыя пытанні мастацкім творам нельга. Кніжцы патрэбна нейкае іншае завяршэнне.

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле

Contents

Worth reading:

mp3
Федарэнка Андрэй, Мяжа

Мяжа

Раман-эсэ

Федарэнка Андрэй

Адкрытасць і непасрэднасьць – адзін з прыёмаў, які прымушае чытача дачытаць (даслухаць) раман да канца. Разважаньні – аснова аповеду Андрэя Федарэнкі. У простых, часам хаатычных словах, сказах, радках маем матэрыялізаваныя думкі аўтара, якому ўдалося думку перанесьці на паперу. У кароткай анатацыі кнігі зазначаецца, што раман “Мяжа” ужо пасьля публікацыі ў літаратурных часопісах крытыкі называлі новай зьявай у беларускай літаратуры. More »


mp3
Федарэнка Андрэй, Пра аднаго пісьменніка, Частка першая

Пра аднаго пісьменніка

Кароткае лета

Федарэнка Андрэй

Жыць у эпоху перамен – не самы лёгкі занятак. Асабліва, калі ты савецкі пісьменнік, які ўсё жыццё пісаў пра старшыняў калгасаў, добрых партызан і кепскіх немцаў. Усё, што ты рабіў на працягу жыцця раптам аказваецца нікому непатрэбным. А само жыццё павісае на валаску. Каб акрыяць пасьля інфаркту, галоўны герой едзе на радзіму, у вёску. Каб там пераасэнсаваць усё сваё мінулае жыццё і знайсці сілы на новае. More »


mp3
Федарэнка Андрэй, Пра аднаго пісьменніка, Частка другая

Пра аднаго пісьменніка

Повесць

Федарэнка Андрэй

“Повесць” можна разглядаць, як асобны твор Андрэя Федарэнкі. Маэстра грае на двух рэгістрах. Адзін – цалкам графаманская пісаніна, “повесць пра першае каханне”, першы пісьменніцкі вопыт немаладой жанчыны. Другі – думкі і ўспаміны літаратурнага рэдактара, да якога гэтая “повесць” трапляе ў рукі. Камічнае і трагічнае, пошлае і сентыментальнае, хлуслівае і рэальнае перакручваюцца і даюць неверагодны эфект. Той самы “смех скрозь слёзы”. More »


epub
Федарэнка Андрэй, “FilmBell”

“FilmBell”

Пачатак новага рамана

Федарэнка Андрэй

Даўно, ледзь не ў даайфонаўскую эпоху, прынамсі, задоўга да Вялікага Каранціну і ўсяго, што затым пачалося, на базе нашай айчыннай, сусветна вядомай кінастудыі вырашылі стварыць нешта кшталту філіяла ці даччынага адгалінавання. Новая ўстанова павінна была займацца развіццём і па­пулярызацыяй выключна нацыянальнага кіно. Сказана – зроблена. З назвай доўга не мудрылі, назвалі проста: «FilmBell», што значыла – фільм прыгожы; падвойныя італ... More »


mp3
Федарэнка Андрэй, Дзікі луг

Дзікі луг

Аповесць

Федарэнка Андрэй

“Дзікі Луг” – гэта шэдэўр. Шэдэўр па форме. Калі ў першай палове апавядаецца пра рай, а ў другой – пра выгнанне з раю. Шэдэўр па змесце. Бо ніколі тэма канца беларускай вёскі не гучала так пранізліва. Шэдэўр па кампазіцыі. Кожны персанаж неабходны. І няма персанажаў “прахадных”. Шэдэўр па мове. Тут няма ніводнага лішняга слова і фальшывай інтанацыі. Шэдэўр па насычанасці. Невялікая па памеры аповесць Андрэя Федарэнкі стварае эфект вялік... More »


mp3
Федарэнка Андрэй, У Крыме

У Крыме

Аповесць

Федарэнка Андрэй

Пасля ўсіх падзеяў, што адбыліся пасля 2014 году, гісторыя Андрэя Федарэнкі пра Крым слухаецца асабліва шчымліва. Крым даваенны, Крым курортны. Паўвостраў, дзе так лёгка завязваецца курортны раман. Нават, калі Вы – закаранелы халасцяк. Аксамітны бераг, на якім усе праблемы засталіся, быццам бы, за паўночным гарызонтам. Кавалак зямнога раю, дзе так хочацца паверыць, што наперадзе будзе толькі лепш... More »


mp3
Федарэнка Андрэй, Салдат

Салдат

Аповесць

Федарэнка Андрэй

“Советская Родина” – паняцце абстрактнае. Не тое, што Радзіма сапраўдная. І разлука з ёй – цяжкае выпрабаванне, якое не кожны здольны вытрымаць. Герою вострасюжэтнай аповесці Андрэя Федарэнкі “Салдат” гэтая праўда адкрываецца падчас службы ў савецкай арміі. І штурхае яго на злачынства. More »


mp3
Федарэнка Андрэй, З кошыкам

З кошыкам

Аповесць

Федарэнка Андрэй

Калі вы любіце хадзіць па грыбы - гэтая аповесць Андрэя Федарэнкі для вас. Бо знойдзеце тут шмат нагодаў паспрачацца з аўтарам. Калі ня любіце збіраць грыбы, дык гэтая рэч таксама для вас. Вы адкрыеце для сябе – наколькі захапляльны і няпросты гэты занятак. Нават, калі вы цалкам абыякавы да грыбоў беларус, гэтая аповесць захопіць вас з першых хвілін. Бо тут вядзецца не пра грыбы. А пра нашае жыцьцё. Такое кароткае. Што мы часам самі не ... More »


video
Федарэнка Андрэй, Ланцуг

Ланцуг

Аповесць

Федарэнка Андрэй

Як і заўсёды, проза Андрэя Федарэнкі чытаецца і слухаецца лёгка і прыемна. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі. Творы пісьменніка вызначаюцца лю­боўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.<br /><br /><center><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/2-J4avlZjxU" title="YouTube video player" frameborder="0... More »


mp3
Федарэнка Андрэй, Ланцуг

Ланцуг

Аповесць

Федарэнка Андрэй

Як і заўсёды, проза Андрэя Федарэнкі чытаецца і слухаецца лёгка і прыемна. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі. Творы пісьменніка вызначаюцца лю­боўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю. More »