![]() |
![]() |
Момант ісціны для беларускага цуду. Стварэнне адзінай мытнай прасторы паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам, што мае адбыцца 1 студзеня наступнага года, пад сур’ёзнай пагрозай. За 10 дзён да прыезду ў Мінск з афіцыйным візітам прэзідэнта Казахстана Нарсултана Назарбаева і за 12 дзён да прыезду прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева на чарговае пасяджэнне Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС) беларускі прэзідэнт выступіў у Мінску ... Болей »
Еўрапейскі форум атрымаўся палітычным шоў. Еўрапейскі форум, які адбыўся 14 лістапада у сталічным Палацы культуры МАЗ, не вырашыў ні адной канкрэтнай задачы. Затое дэлегаты пабачылі саліднае палітычнае шоў. Беларускі незалежніцкі блок патрабаваў зрабіць яго ўдзельнікам дыялога Беларусі і еўраструктур. А Аляксандр Мілінкевіч фактычна абвясціў пра пачатак кампаніі па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты. Форум, галоўным ініцыятарам якога быў... Болей »
За гады творчай працы з-пад пяра Г. Бураўкіна выйшлі зборнікі паэзіі «Майская просінь», «З любоўю і нянавісцю зямною», «Дыханне», «Жніво» і «Выток». Лепшыя вершы з гэтых пяці кніг і складаюць змест яго новай кнігі. У іх — высокі грамадзянскі пафас і чысты інтымны свет маладога сучасніка — выказнікам дум якога выступае паэт. Болей »
Кнігу вядомага літаратуразнаўцы складаюць партрэты і эсэ, прысвечаныя дзеячам беларускай культуры і літаратуры - Р. Шырму, В. Таўляю, У. Караткевічу, а таксама мастацкаму слову Я. Брыля, А. Разанава, Н. Мацяш, А. Карпюка. Асаблівую цікавасць уяўляе нарыс "Пражскі эпісталярый", у якім аўтар дае шырокую панараму літаратурнага, культурнага і палітычнага жыцця Беларусі 20-30-х гадоў. і ўдзелу ў ім літаратараў, асветнікаў, палітыкаў, такіх,... Болей »
У перадачы: прэзентацыя 8-га нумару філасофска-літаратурнага часопіса “Паміж”; размова з галоўным рэдактарам часопіса "pARTisan" і аўтарам вядомага раману "Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца" Артурам Клінавым, які цяпер заняты працай пад фільмам "Масакра" – першым беларускім фільмам жахаў; размова з Сяргеям Харэўскім – літаратарам, гісторыкам мастацтва, культуролагам, мастацтвазнаўцам і мастаком; у рубрыцы “Рэцэнзія” – пра новую к... Болей »
У перадачы між іншым: чарговая прэзентацыя новага зборніка паэзіі Уладзіміра Арлова “Усё па ранейшаму толькі імёны змяніліся”; другі паэтычны зборнік Лявона Неўдаха; выдавецкія планы сталічнага прыватнага выдавецтва “Галіяфы”; размова з паэтам і даследчыкам літаратуры Віктарам Жыбулям і іншае. Болей »
Юбілей „Васілёчкаў”. Юбілей 45-годдзя дзейнасці Хор песні і танца „Васілёчкі” адсвяткаваў 14 лістапада ў вялікай кампаніі ў Бельскім доме культуры. На святкаванне былі запрошаны аркестр „Ліра” з Гродна, калектыў „Арляне”, былыя дырыжоры хору і шмат іншых знатных гасцей. На ўрачыстым мерапрыемстве з’явілася многа публікі з Бельска і наваколля, якая прыйшла паслухаць беларускіх песень у выкананні „Васілёчкаў” у суправаджэнні гродзенскага ... Болей »
Санкцыі не адменены. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў 27 краін — удзельніц Еўрасаюза на пасяджэнні ў Бруселі вырашылі працягнуць да кастрычніка 2010 года дзеянне санкцый у адносінах да асобных беларускіх чыноўнікаў. У заяве Савета ЕС адзначаецца, што гэтыя санкцыі могуць быць адменены ў любы момант у адказ на захады беларускіх улад у галіне дэмакратыі і правоў чалавека. Да ведама. Упершыню візавыя санкцыі былі ўведзены ў 2004 годзе... Болей »
Пратэкцыянізм за наш кошт. “Сыру цяпер з Літвы не прывязеш”, — заўважыў знаёмы, калі даведаўся пра падвышэнне мытных пошлін на шэраг імпартуемых харчовых тавараў. Наўрад ці чарговы ўказ кіраўніка Беларусі ўдарыць па індывідуальных аматарах літоўскіх гарганцолы ды ракфору, аднак тое, што для насельніцтва новая заканадаўчая норма выльецца ў падаражанне шэрагу прадуктаў — факт. Ад 15 лістапада Беларусь увяла тэрмінам на дзевяць месяцаў час... Болей »
У перадачы: 31 кастрычніка ў вёсцы Гарошкаў, што над Дняпром каля Рэчыцы, адбылося традыцыйнае свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса. Сёлета яно было прысвечана 50-годдзю паэта. Падчас урачыстасцяў была адкрыта мемарыяльная дошка на бацькоўскай хаце Анатоля. Сюжэт пра свята падрыхтаваў Алесь Зайцаў; Сёлета ў серыі “Кнігарня Нашай Нівы” выйшаў зборнік “Акрэсцінскія будні” з нататкамі і дзённікамі палітвязняў, якія адбывалі адміністрацыйныя а... Болей »