video
Intermarium, 21.02.2021

Intermarium

Як беларусы аб’ядналі Усход і Захад

Уніяцкая царква, заснаваная на беларускіх землях у канцы XVI стагоддзя, – бясспрэчна, важны фактар рэлігійнага, культурніцкага і грамадска-палітычнага жыцця Беларусі цягам некалькіх стагоддзяў. У праграме «Intermarium» высвятляем ролю ўніяцкай царквы ў еўрапейскай цывілізацыі. Сёння асноўны дыскурс вядзецца вакол ацэнак вынікаў яе дзейнасці: унія была інструментам апалячвання беларусаў ці, наадварот, спрыяла захаванню нашай нацыянальнай... Болей »

video
Intermarium, 17.01.2021

Intermarium

Як масоны за Беларусь змагаліся

Гісторыя тайных таварыстваў і сакрэтных арганізацыяў налічвае шмат стагоддзяў. Адным з найбольш знаных падобных рухаў былі і застаюцца масоны. У праграме «Intemarium» высвятляем, ці спрычынілася сакрэтнае таварыства да беларускай дзяржаўнасці. На землі Беларусі масонства прыходзіць ужо ў 1730-я гады. А ўзнікла таварыства вольных муляроў у канцы XVII – пачатку XVIII ст. у Брытаніі ды хутка стала досыць модным трэндам, які распаўсюджваецц... Болей »

video
Intermarium, 20.12.2020

Intermarium

Якія злачынствы хаваюць беларускія лясы?

12 ліпеня 1945 г. на абшарах Аўгустоўскае пушчы распачалася чэкісцка-армейская аперацыя, мэтаю якой было ліквідаваць антысавецкае падполле. Маштабную акцыю, што пазней атрымала назву «Аўгустоўская аблава», праводзіла больш за 40 тысяч салдат і афіцэраў Чырвонай арміі, а таксама дывізіі НКУС і СМЕРШ.
www.belsat.eu

<iframe width="560" height="315" src="https:/... Болей »

video
Intermarium, 15.11.2020

Intermarium

Праз сто гадоў беларусы зноў змагаюцца за сваю дзяржаву

Навіна пра тое, што рыхтуецца далучэнне Случчыны да савецкай дзяржавы, сталася каталізатарам, які падштурхнуў мясцовых жыхароў узяцца за зброю. Якія паралелі Слуцкага збройнага чыну з сённяшнім днём? Высвятляем у праграме «Intermarium». Збройны выступ на Случчыне ўвосень ды ўзімку 1920 года быў выкліканы шэрагам прычынаў як унутранага, гэтак і вонкавапалітычнага характару. Сярод асноўных чыннікаў, якія падштурхнулі да ўзброенага супраці... Болей »

video
Intermarium, 18.10.2020

Intermarium

Былі расстраляныя 3 рэктары БДУ, 10 рэдактараў газеты «Звязда». Як знішчалі Беларусь

Пасля правядзення выбараў дзейны рэжым ужывае надзвычайны ў сваіх маштабах фізічны гвалт, арышты, масавыя звальненні і далейшае закручванне гаек. Такое развіццё падзеяў выклікае натуральныя асацыяцыі з тым, што адбывалася ў БССР у канцы 1920-х – 1930-я гг. Станаўленне таталітарызму суправаджалася ламаннем традыцыйнага ладу жыцця і сацыяльнага ўкладу грамадства. Важным элементам усіх гэтых пераўтварэнняў сталі масавыя рэпрэсіі.
<cen... Болей »

video
Intermarium, 27.09.2020

Intermarium

Ці мы гэтак жа пераможам Лукашэнку, як палякі перамаглі камуністаў?

Сорак гадоў таму Еўропа была падзеленая жалезнаю заслонай, што размяжоўвала кантынент на свабодныя, дэмакратычныя дзяржавы ды пазбаўленыя суверэнітэту і цалкам залежныя ад савецкай імперыі. Сярод такіх краін была і Польшча. Ці поспех масавага мірнага пратэсту польскай «Салідарнасці» 80-ых гадоў мінулага стагоддзя, які перамог камуністычную тыранію, можа цяпер паўтарыцца ў Беларусі?
<a href="http://belsat.eu" target="_blank... Болей »

video
Intermarium, 17.05.2020

Intermarium

Як Расея магла знікнуць з мапы свету і прычым тут беларусы

Ці ведалі вы, што Масква магла стаць часткай Рэчы Паспалітай? Гэта – адна з тэмаў, якую абмяркоўваюць удзельнікі ток-шоу «Intermarium», прысвечанага Дзмітрыядам у гісторыі Расеі. Усё пачалося са смерці першага маскоўскага цара Івана IV Жахлівага. Спустошаная яго праўленнем, Маскоўская Русь напрыканцы ХVI ст. уступіла ў перыяд палітычнай нестабільнасці, якая суправаджалася дынастычным і эканамічным крызісамі. Гэтыя гады, з 1598 да 1613-г... Болей »

video
Intermarium, 19.04.2020

Intermarium

«Беларусаў называлі туземцамі». Як Расейская імперыя рабавала ВКЛ

Уключэнне беларускіх зямель у склад Расейскай імперыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай азначала новыя парадкі ў эканамічнай, рэлігійнай і палітычных сферах. Палітыка русіфікацыі, «разбору шляхты», увядзенне рэкрутчыны і шмат якія іншыя чыннікі справакавалі нацыянальна-вызвольныя паўстанні 1830–31 і 1863–64 гадоў. Для іх задушэння царызм выкарыстаў цэлы комплекс разнастайных захадаў, галоўная роля ў якіх, вядома ж, належала войску. Але ... Болей »

video
Intermarium, 15.03.2020

Intermarium

Беларусы пацярпелі найбольш? Як Крэмль ставіў эксперыменты над народамі

Ці ведаеце вы, што на беларуска-ўкраінскім Палессі з’явіўся новы народ – яцвягі? Пра гэта гаварылася ў апошнія гады існавання СССР. Пра гэты ды іншыя прыёмы нацыянальнай палітыкі ў Савецкім Саюзе, а таксама пра тое, як яна паўплывала на канфлікты ў Крыме і на Данбасе, высвятляем у новым выданні гістарычнага ток-шоу «Intermarium». У супрацьвагу Расейскай імперыі, якую называлі «турмой народаў», савецкае кіраўніцтва абяцала права на самав... Болей »

video
Intermarium, 16.02.2020

Intermarium

Як Сталін дапамог Гітлеру пачаць вайну

Спрабуем разабрацца ў тэме пасля міжнароднага скандалу, справакаванага заявамі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, у якіх ён усклаў адказнасць за развязванне Другой сусветнай вайны на еўрапейскія краіны. І ў першую чаргу, на Польшчу, абвінаваціўшы яе ў падзеле Чэхаславакіі. «Адказнасць за вайну ляжыць на нямецкім урадзе і асабіста на Адольфе Гітлеры, – гаворыць у студыі «Intermarium» доктар гісторыі, саветолаг Марэк Корнат з Інстытуту г... Болей »

Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя