Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Варабей Ірына, Там, дзе сэрца маё

Там, дзе сэрца маё

Варабей Ірына

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2005

Выдавец: Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Бацькаўшчыны, кніга 6

ISBN: 985-504-010-4

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Мэмуары

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1669]

Сыгнатура: V.1.Var

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Згуртавання Беларусаў Свету Бацькаўшчына

Чарговая кніга з серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны”. Зборнік эсэ, артыкулаў, аповедаў ды перакладаў беларускай публіцысткі, якая зараз жыве ў Канадзе. Чытаючы кнігу даведаемся пра жыцьцё і дзейнасьць беларускай дыяспары ў Канадзе. Філасофскія разважанні аб сутнасьці чалавечага жыцьця, асэнсаваньні значных падзей і момантаў у існаваньні чалавецтва, грамадскасьці і Бацькаўшчыны зацікавяць шырокае кола чытачоў. Кніга карысная тым, хто цікавіцца беларускай гісторыяй, жыцьцём эміграцыі і беларускасьцю наогул. У кнігу увайшлі таксама апісаньні сьвяткаваньняў Дня Незалежнасьці Беларусі ў Канадзе, здымкі, паказваючыя паасобныя экспанаты ў “Беларускім кутку” на выставе, што адбылася ў рамках семінару Таварыства вышывальніц Канады “Stitchers Mosaic – 2005”, ды цікавінкі, якія свежым вокам заўважыла аўтарка ў жыцці беларусаў Канады. Апісаньні з вялікай доляй гумару ды напісаныя лёгкай прыемнай мовай дадуць насалоду самаму прыдзірліваму чытачу.

Беларускія аўтары: Варабей Ірына

Выдавецкія сэрыі: Бібліятэка Бацькаўшчыны

Каталёг: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор | EEDC

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Душа, якую не адмарозяць сьцюжы... Вольга Іпатава
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Там, дзе сэрца маё
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Са школьнага сшытку (пераклады эсэ, напісаных у школе ангельскае мовы ў якасьці хатніх заданьняў)
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Марні Вудроў. Сабачае жыцьцё. A Dog‘s Life (пераклад з ангельскае Ірыны Варабей)
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Брат родны. Брат малочны. Аповед
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Публіцыстыка
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Зьмест

Варта пазнаёміцца:

epub
Варабей Ірына, Калі куляюцца нябёсы

Калі куляюцца нябёсы

Навэла

Варабей Ірына

Дужыя мужчынскія рукі моцна трымалі яе за локці. Звыклая падпарадкоўвацца ўсім моўчкі, яна пакорлі­ва ішла сярод натоўпу незнаёмых мужчынаў. Страху не было: па вопратцы яна пазнала вакол сябе сьвятароў местачковага храму. Аднак маладая цікаўнасьць прымушала яе выглядваць з-пад насунутай на вочы хусткі: “Куды і навошта яны вядуць мяне”? Выйшлі на плошчу і накіраваліся да гарадской царквы. Там ля сьцяны на зямлі сядзеў чалавек — басанож, ... Болей »


epub
Варабей Ірына, Брат родны, брат малочны

Брат родны, брат малочны

Аповед

Варабей Ірына

— Саша, а дзе ж мама? – дзівіцца бацька, прыйшоўшы дамоў. — Яна паехала... на машыне... белай... з чырвонай палоскай... з вялікім дзядзькам доктарам... Тата, яна рабіла вось так: ой! ой! – і мой трохгадовы брат красамоўна выцірае лоб усёю рукою і падае на канапу. Мяне яшчэ няма. Я яшчэ толькі ўваходжу ў гэты цудоўны, дзіўны, несуладны, незразумелы Сьвет. Мой старэйшы трохгадовы брат пакуль ня ведае, як зьяўляюцца на сьвет дзеці: яму ска... Болей »