Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Альманах Беларус, 2008

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Месца выхаду: Нью Ёрк

Дата выхаду: 2008

Рэдактар: Клакоцкі Марат

Выдавец: рэдакцыя газэты Беларус

Катэгорыя: Культура; Мастацкая літаратура

Copyright © 2008 by Беларус

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Прысьвячаецца 90-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі; Заснавальнік: Марат Клакоцкі; На першай старонцы вокладкі: беларускі сьцяг над будынкам ратушы гораду Таронта (Канада) у дзень 25 Сакавіка. Фатаздымак Iрыны Варабей. На апошняй старонцы вокладкі: здымак вышыванкі “Кругі на вадзе” майстрыхі Iрыны Варабей з Канады

“Абежнік Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня”, грамадзка палітычны незалежны часапіс сатыры й гумару “Асьцюк”, часапіс Беларускага Жаночага Аб’еднаньня ў Францыі “Беларуска”, “Бюлетэнь Крывіцкага Навуковага Таварыства Пранціша Скарыны”, часапіс беларускай моладзі “Вясна”, ворган беспартыйнага задзіно чаньня для супраціву з гумарам сярод братоў у нядолі “Камар на Чужыне”, гумарыстычна сатырычны месячнік “Крапіва”, часапісь нацыянальна вызвольнай думкі “Нацыянальныя праблемы”, літаратурна мастацкі часапіс “Прыйсьце”... Гэта – толькі невялікая нізка з агульнага сьпісу эміграцыйных часапісаў, другі нумар якіх ніколі ня выйшаў. Выглядае, што на першы нумар імпэту стае, а вось каб улягчыся, каб адужаць наступны – дык не ва ўсіх хапала трываласьці. Толькі адзін вырай вясны ня робіць. От жа таму гэтак радасна вітаць другі выпуск альманаху што годніку “Беларус”, прыдуманы і ўрэчаісьнены высілкамі рэдактара ад найменнай газэты. Адзіная на ўсю беларускую эміграцыю ў вольным сьвеце, газэта проста ня ў стане зьмяшчаць на сваіх бачынах мастацкія творы, натуральным чынам аддаючы перавагу навінам, палітыцы, хроніцы жыцьця грамады. Таму літаратурны альманах стаўся амаль адзінай магчымасьцю для беларускіх аўтараў на эміграцыі засьведчыць сваю цікавасьць да творчасьці ў роднай мове, зразумець, што ты не адзіны ў гэткім сваім памкненьні рэалізаваць сябе ў літаратурнай беларушчыне. (Л. Юрэвіч, Прадмова, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся ніга ў адным файле

Зьмест

Артур КЛЯРК, Нянавісьць. Пераклад з ангельскай

БАБКЕВІЧ Станіслаў, Вершы

БАРАВЫ Лявон, Вершы

БЛЮДНІК Уладзімер, Вершы

ВАРАБЕЙ Ірына, Пераклады з ангельскай

ВОРАНАЎ Віталь, Апавяданьні

ГІЛЬ Юры, Апявяданьне

ДАВЫДЗЕНКА Зьміцер, Чалавек як сусьвет

Джордж БЛЁНДЫН, Шлях духа

ЗАЙКА Віталь, Цюльпаннае дрэва

КАВАЛЕЎСКІ Віктар, Напружанасьць у лазьні

КАРАЙЧЭНЦАВА Людміла, Эляда

КАСЬЦЮКЕВІЧ Павал, Сэрца танка

КУНІЦКІ Ільля, Краіна наадварот

Макс ШЧУР, Вершы

МАЎЧУН Анатоль, Дзяцінства, заварожанае хвалямі Доўгага возера

МУРЗЁНАК Пётр П., Вершы

МУРЗЁНАК Пётр С., Яны не былі вінаватыя

Паўлін ДЖОНСАН, Згубленая выспа

ПЕЛЮШОНАК Юры, Песьні

СОКАЛАЎ-ВОЮШ Сяржук, Трайное дно

ТАДАРОЎСКІ Антось, Навошта мне гэта трэба

ЮРЭВІЧ Лявон, Прадмова

Варта пазнаёміцца:

Альманах Беларус, 2013

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Год хоць і трынаццаты, але нумар сёмы, а значыць, шчасьлівы. Шчасьлівы ён не таму, што сёмы, а таму што перайшоў ужо тую мяжу, якую большасьць беларускіх праектаў не пераадольвае. Прычынаў такога стану рэчаў шмат, і яны наўпрост зьвязаныя з агульным станам беларускіх суполак у сьвеце. Якраз у час, калі да выданьня рыхтаваўся сёмы нумар альманаху, мне пашанцавала быць на Шостым Зьезьдзе Беларусаў Сьвету ў Менску. Таму, але ў першую чаргу... Болей »


pdf
Альманах Беларус, 2011

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Шаноўныя сябры! Дзякуючы Вашай зацікаўленасьці і ахвярнасьці сталася магчымым гэтае выданьне. Усім Вам асобнік альманаху будзе дасланы ў першую чаргу адразу ж пасьля выхаду з друку. Далейшы выхад літаратурнага альманаху ў сьвет будзе абумоўленамі двума чыньнікамі: прысутнасьцю ў замежжы беларускіх літаратараў, што хацелі б надрукаваць свае творы ў гэтым выданьні, а таксама зацікаўленасьцю і падтрымкаю чытачоў. Мяркуючы па той зацікаўлен... Болей »


pdf
Альманах Беларус, 2010

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Пішучы прадмову да першага выпуску “Беларуса”, літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа (2007 г.), я зазначыў, што гэтая новая публікацыя мае каля дзясятка папярэднікаў – альманахаў, якія выходзілі па-за Беларусьсю, пачынаючы ад пачатку ХХ стагодзьдзя. У прадмове да другога выпуску альманаха “Беларус” (2008 г.) сп. Лявон Юрэвіч, маючы добрае дасьведчаньне з эмігранцкай пэрыёдыкай у кнігазборах Нью-Ёрскае публічнае біблія... Болей »


pdf
Альманах Беларус, 2009

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

З выхадам у сьвет гэтага нумару альманаху пачынаецца падрыхтоўка да друку наступнага, выхад якога заплянаваны на лета 2010 году. Апошні тэрмін дасылкі твораў для друку ў ім – 1 чэрвеня 2010 году. Дасылаць матэрыялы найлепш, скарыстаўшы электронную пошту на адрас: hazetabielarus@att.net . Калі нехта з аўтараў ня мае доступу да Інтэрнэту, то свае творы, запісаўшы на электронныя носьбіты інфармацыі (CD, DVD), можна даслаць поштай Болей »


pdf
Альманах Беларус, 2007

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Альманах “Беларус” быў задуманы для таго, каб даць магчымасьць беларускім творцам, і ўжо вядомым, і, што вельмі важна, толькі пачынаючым, якія жывуць у замежжы і ня маюць магчымасьці друкавацца на Бацькаўшчыне, пазнаёміць чытачоў са сваімі літаратурнымі спробамі. Спадзяюся, што гэтае прызначэньне альманах выканае і адкрые дарогу ў вялікую літаратуру не аднаму таленту. Альманах друкуецца клясычным правапісам, таму ўсе тэксты будуць адапт... Болей »