„(Не) Менскія гісторыі” ў сталіцы

„(Не) Менскія гісторыі” ў сталіцы


Да дня сталіцы ў менскім музеі Максіма Багдановіча зладзілі вечарыну, якая злучыла паэтаў і музыкаў, якія нарадзіліся ў Менску, альбо прыехалі заваёўваць сталіцу.

Кажа арганізатарка імпрэзы Дар’я Бялькевіч:

– Мы вырашылі зрабіць такі альтэрнатыўны спосаб святкавання Дня горада без шашлыка і Саладухі, але ў музеі з паэзіяй і музыкай. Запрасілі паэтаў, але запрасілі іх па камандах. Прыйшлі тыя, хто нарадзіўся і жыў усё жыццё ў Менску і прыйшлі тыя, хто нарадзіўся дзесьці ў іншым месцы ў Беларусі і можна сказаць «панаехаў». Разглядалі Менск і нейкія гісторыі жыцця гэтых людзей менавіта з гэтага ракурсу.

Для творцаў з амбіцыямі заўсёды важна «заваяваць» спачатку сваю сталіцу, а потым, калі пашанцуе, то і выправіцца на заваёву сусветных культурніцкіх сталіц.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя