Рух «За Свабоду» актыўна збірае подпісы за кандыдатаў у дэпутаты

Рух «За Свабоду» актыўна збірае подпісы за кандыдатаў у дэпутаты


Пікеты ў сталіцы і буйных гарадах, а таксама збор подпісаў ад «дзвярэй да дзвярэй». Рух «За Свабоду» актыўна ўключыўся ў этап збору подпісаў і вылучэння кандыдатаў у дэпутаты.

Прадстаўнікі Руху дзейнічаюць супольна ў межах правацэнтрысцкай кааліцыі, у спісе 35 прэтэндэнтаў. Кажа кіраўнік Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч:

– У нашым спісе на сёння 35 кандыдатур. Гэта частка супольнага спісу правацэнтрысцкай кааліцыі, дзе 105 акругаў фактычна занятыя вылучэнцамі ад трох структураў: Руху “За Свабоду”, АГП і БХД. Паглядзім, якія будуць вынікі рэгістрацыі. Натуральна, мы разумеем, што людзі могуць прымаць рашэнне пра ўдзел ці няўдзел у выбарчай кампаніі на аснове гэтага першага этапу фармавання выбарчых камісій, калі стала відавочна, што нічога не зманіцца ў параўнанні з мінулымі выбарамі.

Таксама рух «За свабоду» сваіх кандыдатаў будзе вылучаць на з’ездзе арганізацыі. Канстытуцыя Беларусі гарантуе вылучэнне кандыдатаў ад грамадскіх рухаў і арганізацый, але гэтага не прадугледжвае выбарчае заканадаўства. Паводле Юрася Губарэвіча, такую неадпаведнасць заканадаўства нормам Канстытуцыі яны гатовая аспрэчваць у судах.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя