Семінар пры зачыненых дзвярах для незалежных назіральнікаў

Семінар пры зачыненых дзвярах для незалежных назіральнікаў


Пры зачыненых дзвярах для незалежных назіральнікаў прайшоў семінар у Гародні па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў для тэрытарыяльнай і акруговых выбарчых камісіяў.

На семінары прысутнічала сакратар «Цэнтральнай выбарчай камісіі » Алена Дмухайла. Нягледзячы на папярэдні зварот назіральніка ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Рамана Юргеля аб удзеле на семінары, яму адмовілі.

Кажа праваабаронца:

– Мне не зразумела з адказу ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкаму, чым рэгламентавана, якой інструкцыяй, тое, каго туды дапускаюць на падобныя семінары. Дзе гэтая інструкцыя і кім яна выданая? Што абіраюць: кагосьці – пускаем, а кагосьці – не пускаем. Дзяржслужачых з райвыканкамаў пускаюць і кіраўніцтва камісіі, а іншых асобаў не пускаюць, у тым ліку назіральнікаў, выбарцаў і журналістаў. Кім гэта рэгламентавана і гэтыя інструкцыі складаліся?

Праваабаронца мяркуе, што засталося таямніцай, якія пытанні насамрэч разглядаліся на семінары па правядзенні і арганізацыі выбараў у Гарадзенскім аблвыканкаме.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя