Сяржук Русецкі: Улады зрабілі высновы з мясцовых выбараў 2018 года

Сяржук Русецкі: Улады зрабілі высновы з мясцовых выбараў 2018 года


Ідзе падрыхтоўка да выбараў у Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь. Нічога новага і прагрэсўнага не назіраецца.

Бярозаўскія і Пружанскія ўлады пабаяліся ўключыць у выбарчую акруговую камісію Пружанскай выбарчай акругі №9 прадстаўнікоў ад апазіцыі.

Такое рашэнне ўладаў наводзіць на думку, што выбары пройдуць па старым сцэнары з фальсіфікацыямі і падробкамі.

Гаворыць Сяржук Русецкі:

– Гэты факт гаворыць пра тое, што ўлады палічылі, што для іх лепш, каб у камісіях незалежных прадстаўнікоў не было, а былі тыя, хто мае досьвед працы, і за каго яны не будуць перажываць, што нехта на паседжанні нешта ўгледзіць, пачуе, альбо прагаласуе не так як трэба.

Бярозаўскія раённыя ўлады зрабілі пэўныя высновы з мясцовых выбараў 2018 года, калі той жа намеснік старшыні райвыканкама спадар Тарасюк страціў сваю пасаду з-за таго, што не ўсе пасадовыя асобы, якія балатаваліся і павінны былі стаць дэпутатамі, сталі імі. На мясцовых выбарах 2018 года не былі абраныя ні пракурор Бярозаўскага раёна, ні галоўная лекарка Бярозаўскай цэнтральнай бальныцы. Быў абраны незалежны дэпутат Першамайскага сельсавета спадар Валер Білібуха – прадстаўнік БХД. Яшчэ два незалежныя кандыдаты сталі дэпутатамі Першамайскага сельсавета.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя