Каронавірус дае шанец узмацніць кантроль за выбарамі

Каронавірус дае шанец узмацніць кантроль за выбарамі


Мінулы палітычны год выдаўся надзвычай цяжкім для Беларусі, а сёлета на фоне сусветнага крызісу чакаюцца прэзідэнцкія выбары.

Свой прагноз мажлівага пераносу выбараў падчас анлайн-сустрэчы менскага «Цэнтра новых ідэй» прадставіла палітолаг Валерыя Касцюгова:

– Улада, у адрозненне ад скептычна настроеных дэмакратычных супольнасцяў, лічыць выбары ключавым і самым галоўным працэсам у краіне. Паколькі яна так лічыць, то па важнасці з імі нішто параўнаць не мажліва, і пераносу выбараў, я думаю, не будзе. Ніякія крызісы, збядненне насельніцтва, хваробы, смерці – гэта нішто ў параўнанні з выбарамі.

Пры гэтым на фоне развянчанага міфа аб «разумнай наменклатуры Лукашэнкі» беларускае грамадства і апазіцыя, якія валодаюць неад’емным правам палітычнай волі, праявіла за апошні месяц каласальную сілу салідарнасці і мужнасці, што можа выліцца ў палітычную актыўнасць у жніўні гэтага года.

Беларускае Радыё Рацыя


Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя