Гарадзенская „Цудоўня” адзначае 5-ю гадавіну працы

Гарадзенская „Цудоўня” адзначае 5-ю гадавіну працы


Гарадзенская крама „Цудоўня” адзначае 5-ю гадавіну працы.

Што цікавага адбылося за гэты час прыгадаў адзін з супрацоўнікаў Антон Шаранкевіч:

– „Цудоўня” вырасла да 220 майстроў. Гэта не толькі крама, але і культурніцкая пляцоўка. Колькасць імпрэзаў, выступоўцаў вырасла за гэты час. У нас з’явілася і кніжная паліца, мы атрымалі дазвол на распаўсюд друкаванай прадукцыі.

На думку Антона Шаранкевіча, „Цудоўня” таксама пераўтварылася ў месца, дзе адбываюцца выступы музыкаў, гісторыкаў, а таксама праводзяцца прэзентацыі кніг:

– У „Цудоўні” выступалі Іван Кірчук з этна-трыа „Троіца”, якомы мы заўсёды радыя, Каця В. Зразумела і нашы гарадзенцы заўсёды радыя нас падтрымаць: Алесь Дзянісаў, Юра Дубовік, Іван Пачывалаў. Сярод гісторыкаў, якія тут таксама адзначыліся: Генадзь Семянчук, Алесь Краўцэвіч, Наталля Сліж – апошнія гістарычныя лекцыі былі з ёй.

„Цудоўня” працуе і ладзіць кампанію #Prarvemsia па ўзаемападтрымцы бізнесу.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя