Мікалай Матрунчык: Не губляйце адчування Вялікадня круглы год

Мікалай Матрунчык: Не губляйце адчування Вялікадня круглы год


Анлайн-трансляцыі богаслужэнняў пры пагрозе эпідэміі могуць часова замяніць паўнавартаснае прыбыванне ў храме.

Такое меркаванне разам з Велікодным віншаваннем перадаў кіраўнік Беларускага праваслаўнага брацтва, названага ў гонар Святых віленскіх пакутнікаў, Мікола Матрунчык:

– Усіх беларусаў свету – з тым радасным настроем, з той надзеяй, якія дае гэты дзень. Не губляць адчування найперш, таму што гэты дзень ён перакрэслівае ўсе тыя нязручнасці, каторыя ў нас часам з’яўляюцца ў жыцці. Каб шмат-шмат год мы адчувалі вось гэтую еднасць, салідарнасць у Хрысце ўваскрэслым.

На думку Мікалая Матрунчыка вернікам варта заставацца дома падчас Велікодных святаў ды звярнуць увагу на сям’ю і сэнс свята ва ўласным сэрцы.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя