Фільмы пра Гродна пачатку 90-х выклала ў інтэрнэт студыя з Гданьска


Гданьская відэастудыя выклала на YouTube серыю фільмаў польскіх журналістаў, якія ў 1992 годзе прыехалі ў Гродна і пагутарылі з гараджанамі на тэму рэлігіі.

Нехрышчоныя ў часы СССР гродзенцы распавялі журналістам, як пасля развалу Саюза адкрывалі веру і прымалі сакраманты.

«Ад веры мы адышлі, да камунізму не дайшлі», — так вызначае свой душэўны стан у 1992 годзе адзін з герояў фільма.

У фільмах гродзенцы распавядаюць, як у Гродне змагаліся з вернікамі, пра санкцыі ў навучальных установах і на працы. Некаторыя з настаўнікаў прызнаюцца, што ім сорамна за тое, што яны фармавалі сваіх вучняў у духу «homo sovieticus».

Hrodna LIFE

Крыніца: Hrodna LIFE