Сёння першы канцэрт онлайн Лявона Вольскага

Сёння першы канцэрт онлайн Лявона Вольскага


У сераду з’явіўся яго новы альбом «Амерыка».

У сераду з’явіўся новы альбом Лявона Вольскага «Амерыка». Быў план з’ездзіць з яго прэзентацыяй між іншым у Злучаныя Штаты Амерыкі. Аднак пандэмія каранавірусу памяняла гэтыя планы.

Паколькі рэальныя канцэрты з прэзентацыяй альбому нерэальныя, Лявон Вольскі вырашыў наладзіць цыкл онлайн канцэртаў «Акустыка на каранціне».

Усё пачынаецца сёння, у чацвер, 16 красавіка канцэртам для польскай публікі.

слухайце аўдыё

Беларуская служба Польскага радыё

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё