mp3
Камоцкі Алесь, Час

Час

Канцэрты з сябрамі

Камоцкі Алесь

Гуру беларускай аўтарскай песьні запісаў свой дзясяты нумарны альбом, у якім сабраў творы свайго аўтарства, кампазыцыі, напісаныя на вершы Рыгора Барадуліна, а таксама некалькі вядомых душэўных рэчаў ва ўласным перакладзе. Першае і галоўнае адрозьненьне ад папярэдніх працаў у тым, што гэта лайв-альбом. Усе песьні былі запісаныя ў студыі за адным разам, без накладаньняў і шматлікіх дубляў. (www.imbryk.by) Болей »


R. F. BRAHA

R. F. BRAHA

Гісторыя гурту R. F. BRAHA гэта ня толькі гісторыя кампаніі хлапчукоў зь Беласточчыны, якім хацелася граць і сьпяваць. Гэта ў першую чаргу аповед пра спробу нацыянальнага акрэсьленьня маладога пакаленьня беларусаў у Польшчы, а заадно запіс унікальнага пэрыяду - паскоранага пераходу гэтага пакаленьня ад посткамуністычнага мэнталітэту беларускай правінцыі да эўрапэйскай сучаснасьці. Гэта таксама апісаньне шляху вызваленьня ад закасьцянела... Болей »


wmv
mp3
flv
Камоцкі Алесь, 9

9

Камоцкі Алесь

9 – першы альбом уласнага новага матэрыялу Камоцкага з часоў дыска "Дах" (2006). Музычны лейтматыў новай працы Алеся — лагодная і сонечная боса-нова, дзякуючы якой творы вядомага паэта і барда заззялі новымі колерамі. У запісе прымалі ўдзел інструменталісты найвышэйшага гатунку: Аляксандр Шувалаў (баян), Валеры Башкоў (бас), Алег Змушка (гітара), Анатоль Лабанок (кантрабас), Андрэй Лабчэўскі (клавішныя), Аляксандр Сазонаў (ударныя), Віт... Болей »


pdf
mp3
Барадулін Рыгор, Камоцкі Алесь, Кунстадтэр Джон, Каб аднойчы

Каб аднойчы

Барадулін Рыгор, Камоцкі Алесь, Кунстадтэр Джон

Гэтае ўнікальнае выданне нарадзілася дзякуючы намаганням трох таленавітых людзей. Дадзеная кніга – гэта нізка лірычных песень Алеся Камоцкага на вершы Рыгора Барадуліна, аздобленая фотаздымкамі амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра. 20 непаўторных лірычных вершаў у кнізе набываюць новае жыццё, фактычна пераўтвараючыся ў песні. Знакаміты беларускі музыка Алесь Камоцкі, які стаў ініцыятарам выдання, паклаў вершы на музыку. Запісаныя н... Болей »


mp3
Мацяш Ніна, Бэзавая завіруха

Бэзавая завіруха

Музычна-паэтычная кампазіцыя

Мацяш Ніна

Вершы беларускай паэтэсы пакладзены на музыку мясцовымі і сталічнымі кампазітарамі (В.Перапёлкін, Г.Федасюк, М.Марозава, С.Кукса, Л.Міхайлоўская, А.Марозаў). Аўдыёкасета «Бэзавая завіруха» (2004г.) Ніны Мацяш – сапраўдны музычна-паэтычны шэдэўр. Касета змяшчае вершы ў выкананні аўтара, а таксама песні на яе творы. Цікава, што некаторыя свае вершы Н.Мацяш сама «паклала» на музыку: «Усмешка», «Забялела ночка», «Калядная», «Песня ў цярноўн... Болей »


mp3
Камоцкі Алесь, Дах

Дах

Камоцкі Алесь

Песьні Камоцкага заўжды вызначаліся сваёй інтэлігентнасьцю. Ён нават не пяе, а лагодна нашэптвае пад гітару свае вершы і зачароўвае сваімі мэлёдыямі. Гэты дыск — не вынятак, але на ім паўстае не Камоцкі-бард. “Дах” — музыка іншага гатунку, яна хіліцца ўжо ў бок шансону. У музычнай афарбоўцы альбому ўзялі ўдзел музыкі з WZ-orkiestra, гітарыст Алег Змушка (ён звычайна падыгрывае беларускім папсавікам), Юлія Глушыцкая (яе віялянчэль гучэла... Болей »


pdf
mp3
Ilo and Friends, Pa darozie

Pa darozie

Ilo and Friends

ludzi / people mira&piotr karpiuk gosia sławek babcie&dziadkowie krzyś artemiuk marcin kochanowicz&aneta andrzej grześ&julia step gans andrzej popławski bady świeży morales roses vaj moi bracia: dżuzwa michał&dawid VlIlF IVB sławek gtadyszewski grześ radek&BAS pavlik maciek rant&hermanos de chamuco marcin płoński homan projekt 2001 zniczka bożena lewczuk anna strycha ihar pavieł wojtek&asia sulimy czaruś miszka plewson&ZBM NIVA emil raf... Болей »


mp3
МЯТNА, Спрэс гуло

Спрэс гуло

МЯТNА

МЯТNA – гэта музычны праект Юрыя Круглікава і Волі Чайкоўскай, заснаваны ў 2007 годзе. Музычны стыль, у якім працуе МЯТNA, умоўна можна ахарактэрызаваць як электронны арт-рок. Аднак гэта вельмі прыблізная дэфініцыя, бо праект – сінтэз уласных музычных і паэтычных вынаходак. У 2008 годзе пабачыў свет дэбютны альбом праекту МЯТNA “Спрэс гуло”, які крытыкі і слухачы называюць шумавым, эмбіентным альбомам. “Спрэс гуло” – гэта эксперымент з ... Болей »


wmv
mp3
video
Сокалаў-Воюш Сяргей, Песьні Лісоўчыкаў

Песьні Лісоўчыкаў

Сокалаў-Воюш Сяргей

Лісоўчыкі - гэта беларуская лёгкая коньніца. Ёю кіраваў палкоўнік Аляксандр Лісоўскі, адкуль і паходзіць назва гэтых аддзелаў. Яны былі вельмі мабільныя, лёгка ішлі па тылах ворага, бо ніколі ня мелі абозу, а харчаваліся з таго, што здабылі ў часе баёў. Ваявалі пераважна супраць Маскоўскай дзяржавы, але пасьля сьмерці Аляксандра Лісоўскага апынуліся ў Эўропе, там, напэўна, былі заўважаныя Рэмбрантам, які намаляваў карціну "Лісоўчык". Ся... Болей »


mp3
Акулін Эдуард, Не магу жыць без крыл

Не магу жыць без крыл

Акулін Эдуард

Хтосьці шукае у песні сучасныя авангардныя аранжыроўкі або вытанчаныя адценні гуку, а хтосьці не абыходзіць увагай простыя душэўныя шчыраванні, калі самому хочацца ўзяць у рукі гітару ды раздзяліць з аўтарам імгненні светлых пачуццяў. Гаворка, вядома ж, пра бардаўскую песню, у межах якой Эдуард Акулін стаў прызнаным каралём пачуццёвай лірыкі. Сваю песенную творчасць бард пачынаў у жорсткія і мройныя 80-я гады, калі душа прагла пераўтвар... Болей »