Кухня TV

Кухня TV

Кухня як месца для сустрэч прыхільнікаў і аднадумцаў.

Кухня як пляцоўка для шчырых і набалелых размоваў.

Кухня як спосаб выпрацоўкі рэцэптаў сумесных дзеянняў у сучасных умовах.

Такім чынам, "Кухня TV" - гэта своеасаблівыя "круглыя сталы" з удзелам беларускіх праваабаронцаў, прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці, абмеркаванне найбольш актуальных і наспелых ў грамадстве пытанняў.

Адзін з ініцыятараў і ўдзельнікаў відэапраекта "Кухня TV" намеснік старшыні ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч адзначае:

"Кухня яшчэ з савецкіх часоў з'яўляецца сімвалам нонканфармізму і ўнутранай эміграцыі. Але мы не эмігранты, мы не староннія і абыякавыя назіральнікі таго, што адбываецца ў нашай краіне, па меры магчымасцяў мы спрабуем уплываць на беларускае грамадства, актыўна супрацоўнічаем з міжнароднымі арганізацыямі, заклікалі і заклікаем беларускія ўлады кіравацца міжнароднымі абавязацельствамі, якія яны ўзялі на сябе ў галіне правоў чалавека".

Кухня TV :: Выданьні

video
Стэфановіч Валянцін, Кухня TV, Праблема смяротнага пакарання ў ЗША

Кухня TV

Стэфановіч Валянцін

Беларусь з’яўляецца апошняй краінай у Еўропе і на пост-савецкай прасторы, якая працягвае захоўваць практыку прымянення смяротнага пакарання ў дачыненні да сваіх грамадзянаў. У той жа час у рэгіёне АБСЕ такіх краіны дзве – Беларусь і Злучаныя Штаты Амерыкі. У новым выпуску праваабарончага відэапраекта “Кухня TV” прыняў удзел выканаўчы дырэктар Інфармацыйнага цэнтра па праблемах смяротнага пакарання Роберт Данхэм, які акрэсліў тэндэнцыю с... Болей »

video
Стэфановіч Валянцін, Кухня TV, Як змагацца з міліцэйскім гвалтам. Парады праваабаронцаў

Кухня TV

Стэфановіч Валянцін

Неаднойчы атрымлівалі шырокі розгалас факты злоўжывання супрацоўнікамі праваахоўных органаў сваіх службовых паўнамоцтваў, калі пры затрыманні ці дастаўцы ў аддзяленне міліцыі грамадзян збівалі, прыніжалі, здзекваліся, застаючыся беспакараннымі. Гэта тычылася і грамадскіх актывістаў, і журналістаў, пры выкананні імі прафесійнага абавязку, і мірных грамадзян. У чарговым выпуску праваабарончага відэапраекта "Кухня TV" сітуацыю абмяркоўваюц... Болей »

video
Стэфановіч Валянцін, Кухня TV, Состояние правозащитного движения на постсоветском пространстве

Кухня TV

Стэфановіч Валянцін

Чарговы выпуск праваабарончага відэапраекта “Кухня TV” прысвечаны дзейнасці праваабаронцаў на постсавецкай прасторы. У абмекаванні ўдзельнічаюць старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесь Бяляцкі, вядомы праваабаронца з Казахстана, старшыня рады Бюро па правах чалавека Яўген Жоўціс і намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.
<a href="http://spring96.org" tar... Болей »

video
Стэфановіч Валянцін, Кухня TV, События в Крыму – вызов для правозащитного сообщества...

Кухня TV

Стэфановіч Валянцін

Чарговы выпуск праваабарончага відэапраекта “Кухня TV” прысвечаны абмеркаванню сітуацыі з правамі чалавека ў анексаваным Крыме. У дыскусіі ўдзельнічаюць вядомы праваабаронца з Расіі, кіраўнік Крымскай палявой місіі па правах чалавека Андрэй Юраў і намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.
www.spring96.org

<iframe width="560" height="315" src="http... Болей »

video
Стэфановіч Валянцін, Кухня TV, Новая хваля міграцыі як выклік для Еўропы

Кухня TV

Стэфановіч Валянцін

Адной з хвалюючых тэм сусветных СМІ апошніх месяцаў стаў міграцыйны крызіс у Еўропе. Са студзеня па ліпень 2015 межы ЕС перасеклі 340 тысяч мігрантаў. Многія еўрапейскія краіны не ў стане вытрымліваць наплыў уцекачоў і прымаюць тэрміновыя захады: робяць больш жорсткімі памежны кантроль, будуюць сцены, уводзяць квоты на прыезджых. Іншыя дзяржавы, наадварот, стараюцца дапамагчы мігрантам асвоіцца ў новым асяроддзі, а грамадзяне выходзяць ... Болей »

video
Стэфановіч Валянцін, Кухня TV, Выбары і незалежнае назіранне

Кухня TV

Стэфановіч Валянцін

Чарговы выпуск праваабарончага відэапраекта прысвечаны сумеснаму абмеркаванню і ацэнцы правядзення ў Беларусі прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2015 года, з пункту погляду двух незалежных кампаній па маніторынгу выбарчага працэсу. У абмеркаванні ўдзельнічаюць намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч і каардынатар кампаніі «Права выбару-... Болей »

video
Стэфановіч Валянцін, Кухня TV, Праблемы талерантнасці і гамафобія

Кухня TV

Стэфановіч Валянцін

Наколькі вострая і актуальная праблема гамафобіі ў нашым асяроддзі? Ці змянілася сітуацыя, і што можа рабіць дзяржава, каб спрыяць абароне правоў сэксуальных меншасцяў? Пра гэта разважаюць разам з намеснікам старшыні ПЦ "Вясна" Валянцінам Стэфановічам лідэркі праваабарончага цэнтра "Ідэнтычнасць" Наталля Манькоўская і Кацярына Борсук у новым выпуску праваабарончага відэапраекта “Кухня TV”.
<a href="http://spring96.org" ta... Болей »

video
Стэфановіч Валянцін, Кухня TV, Чаму інваліднасць з’яўляецца праваабарончай праблемай

Кухня TV

Стэфановіч Валянцін

У 2006 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Канвенцыю аб правах інвалідаў. Мэта дакумента заключаецца ў заахвочванні, абароне і забеспячэнні поўнага і роўнага ажыццяўлення людзьмі з інваліднасцю ўсіх правоў чалавека і асноўных свабод, а таксама стаўленні з павагай да іх годнасці. На сённяшні момант 158 краін падпісалі Канвенцыю ААН аб правах інвалідаў, яшчэ 141 дзяржава ратыфікавала яе, а Беларусь пакуль застаецца адзінай краінай у Еў... Болей »

video
Стэфановіч Валянцін, Кухня TV, Беларусь, Балонскі працэс і акадэмічныя свабоды

Кухня TV

Стэфановіч Валянцін

Удзельнікі праваабарончага відэапраекту “Кухня-TV” Уладзімір Дунаеў, прафесар, сябра Грамадскага Балонскага камітэта, Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні ПЦ “Вясна” і каардынатарка “Маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабод”, юрыст МПГ “Студэцкая Рада” Марына Штрахава абмяркоўваюць магчымасці паляпшэння сітуацыі з акадэмічнымі свабодамі пасля далучэння Беларусі да Балонскага працэсу.
<a href="http://spring96.org" targe... Болей »

video
Стэфановіч Валянцін, Кухня TV, Еўрапейскі досвед адмены смяротнага пакарання

Кухня TV

Стэфановіч Валянцін

Беларуская дзяржава працягвае захоўваць і прыводзіць у выкананне пакаранне смерцю, застаючыся адзінай краінай на постсавецкай прасторы і ў Еўропе, дзе існуе смяротнае пакаранне. У новым выпуску праваабарончага відэапраекта “Кухня TV” госць праграмы намеснік кіраўніка дыпламатычнай місіі Вялікабрытаніі ў Беларусі Дэвід Спаерз дзеліцца досведам сваёй краіны ў пытанні адмены такога жорсткага віда пакарання як смяротная кара.
<center... Болей »

Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя