Крывінка, 17 (243) 2019

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

17 (243) 2019

Publication Place: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Publication Date: 2019-11

Editor: Станкевіч Георгій

Copyright © 2019 by Крывінка

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

У Бешанковіцкім раёне, які ўваходзіў у Лепельскую выбарчую акругу № 23, у выбарчых бюлетэнях было 7 кандыдатаў у дэпутаты. Вядома, што перамог тут Ігар Мартынаў, які ўжо 3,5 гады да гэтага адсядзеў у беларускім парламенце. Паспрабуем зразумець феномен гэтага выпадку. Я буду рабіць свае высновы на лічбах Будзілаўскага выбарчага ўчастка № 7, які знаходзіўся ў Каранеўскай школе, і чые лічбы мне вядомыя. З 288 выбарцаў, якія прагаласавалі тут, за Мартынава свае галасы аддалі 204 чалавекі — роўненька 70% электарату. Сказаць, што Мартынаў за гады дэпутатцтва штосьці зрабіў выдатнае для Бешанковіцкага раёна, аніяк не атрымаецца. Не зрабіў. Сказаць, што ён не вылазіў з раёна перад выбарамі, сустракаўся з людзьмі, агітаваў за сябе — не, не і не. Сказаць, што ён геніяльны прамоўца і меў выдатную перадвыбарчую праграму і каманду — таксама не выходзіць. Тады чаму ён перамог? Адказ можа быць адзін: толькі таму што за яго галасавалі тыя, каму было ўсё роўна, за каго галасаваць. Амаль усе, хто галасаваў за Мартынава, рабіў свой выбар не па ўнутраннему перакананню, не таму, што ён прааналізаваў усіх кандыдатаў і зрабіў свой выбар, а па нейкіх знешніх прычынах. а па нейкіх знешніх прычынах. Адных прагаласаваць папрасілі начальнікі, і сказалі за каго канкрэтна (работнікаў фермы, трактарыстаў і г.д.) Другім, якія не мелі сваёй думкі, сказалі першыя.

Catalog: Kamunikat.org

Periodicals: Крывінка

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле

Worth reading:

pdf
Крывінка, 2 (301) 2023

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

2 (301) 2023

Калі б у Бешанковіцкім раёне (Беларусі) не закопвалі ў зямлю маленькія фермы, а аддавалі іх людзям, мы б жылі ў іншай краіне. Напісаць гэтую нататку мяне падштурхнуў артыкул «Зары» ад 13.01.2023, дзе гаварылася аб ДП «Палітаддзелец-Агра». А менавіта аб тым, што на маленькай старой ферме ў Берасьнях, пабудаванай яшчэ ў шасцідзесятых гадах мінулага стагоддзя, больш высокія паказчыкі, чым у сярэднім па «Палітаддзельцу». Тут працуе... More »


pdf
Крывінка, 1 (300) 2023

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

1 (300) 2023

Кажуць, што напярэдадні, 31-га сьнежня, людзі яшчэ пераходзілі праз Дзьвіну ў Бешанковічах. Раніцай 1-га студзеня яны яшчэ спалі, а па лёдзе соўгаліся толькі сабакі. Пераходзіць па лёдзе на другі бок было крайне небясьпечна. Бо лёд (і без таго тонкі) ужо адышоў ад берага на некалькі метраў. Дзьвіна пабыла ў лядовым палоне роўна месяц. Здавалася б, пасьля таго як на ёй былі пабудаваныя дзьве ГЭС, павадкі на ёй мусілі стаць наогул рэдк... More »


pdf
Крывінка, 18 (299) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

18 (299) 2022

Нечаканы паварот адбыўся у гучнай справе аб бойцы паміж міліцыянерамі ў Докшыцах, у выніку якой адзін з іх загінуў. Асуджанага былога міліцыянера вызвалілі пад падпіску аб нявыезде і па справе прызначаны новы суд. Канфлікт паміж 19-гадовым участковым і яго калегам з аддзела па барацьбе з наркотыкамі, якому тады было 22 гады, адбыўся ў бары «Сфера» ў Докшыцах ноччу 1-га верасня 2019 года. Гэта быў час, калі абодва знаходзіліся не на служ... More »


pdf
Крывінка, 17 (298) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

17 (298) 2022

10-га лістапада жыхары дома № 10, што на вуліцы Маладзёжнай у Бешанковічах, звярнуліся ў «Зару» і распавялі аб тым, што з водаправоднага крана ідзе вада карычневага колеру (да звароту прыкладалася шакуючае відэа, якое пацвярджала прыведзеныя словы.) Праз тыдзень рэдакцыя «Зары» атрымала новае паведамленне: з крана разам з вадой у адной з кватэр дома № 10 выйшлі два чарвякі. Звязаўшыся з раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, разам с... More »


pdf
Крывінка, 16 (297) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

16 (297) 2022

У кастрычніку 2022 года падчас «прамой лініі» я задаў пытанне наконт стану ходнікаў у Бешанковічах. Акцэнтаваў увагу на вуліцах імя Чарняхоўскага, Свабоды і імя Валадарскага. Неўзабаве мне прыйшоў ліст з адказам. У лісце стаяла, што высокія бардзюры зробленыя ў Бешанковічах "згодна праектнай дакументацыі". А ходнік па вуліцы імя Валадарскага адрамантуюць да 7-га лістапада 2022 года. Фактычна да 07.11. рамонт часткі ходніка быў зробл... More »


pdf
Крывінка, 14 (295) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

14 (295) 2022

Той, хто ездзіць на роварах па Бешанковічах, ведае, як цяжка гэта рабіць. Адсутнасць не толькі веладарожак, але і нармальных БЕЛАРУСЬ ходнікаў з абодвух бакоў дарогі, высачэнныя бардзюры на кожным кроку, ямкі на ходніках – вось што сустракае той, хто мае ахвоту рухацца на двухколавіку. Факты такія. Шырокі ходнік па вуліцы імя Чарняхоўскага, які быў пабудаваны два гады таму, ужо пакрыты ямкамі. Праўда, тут можна зманеўраваць улева ці ўпр... More »


pdf
Крывінка, 13 (294) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

13 (294) 2022

Многія жыхары Бешанковіцкага раёна працуюць у Сенненскім раёне. Яно і зразумела: паміж райцэнтрамі ўсяго 30 км добрай асфальтоўкі. Дабрацца да Сянна з Бешанковічаў можна за нейкіх 20 хвілін. Мы паглядзелі вакансіі, якія прапануе Сенненскі раён. Яны ўсе размешчаныя на сайце раённай газеты “Голас Сенненшчыны”, даступныя для чытання і пастаянна абнаўляюцца. У ліпені сярэдні заробак у Сенненскім раёне адрозніваўся ад Бешанковіцкага нязначн... More »


pdf
Крывінка, 12 (293) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

12 (293) 2022

Выйшла ў свет навукова-папулярная кніга «Нарысы Бешанковіцкага краю». Выпуск выдання прымеркаваны да 575-гадовага юбілею Бешанковіч. Над яе стварэннем працавала вялікая колькасць аўтараў: Анатоль Крачкоўскі, Максім Чарняўскі, Станіслаў Леаненка, Аляксандр Вашанаў, Міхась Чарняўскі і Марына Бірукова. Старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч адзначыла, што “Нарысы” — гэта першая спроба перадаць унікальнасць непаўторнасць прыдзвінскага кр... More »


pdf
Крывінка, 11 (292) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

11 (292) 2022

Яшчэ сем з паловай гадоў таму школа працавала. Дзеткі з Рубяжа, Ганкавічаў, Верхняга Крывіна і іншых навакольных вёсак атрымоўвалі тут веды, вучыліся ў цёплым, утульным будынку. Па рашэнню нашай улады школа была закрытая, а двухпавярховы будынак школы плошчай звыш 2 тысяч квадратных метраў быў выстаўлены на аукцыён і прададзены за смешную цану на знос. Разам з ім былі знішчаны і ўсе камунікацыі: цеплавыя, водныя, электрычныя. Між т... More »


pdf
Крывінка, 10 (291) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

10 (291) 2022

Новыя 30-мятровыя пажарныя аўтадрабіны (“автолестница”) ў кастрычніку папоўняць парк ратавальнікаў у Вушачах і Бешанковічах. Аб гэтым 6-га ліпеня на брыфінгу да Дня пажарнай службы, які адзначаецца 25-га ліпеня, паведаміў начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Падраздзяленні МНС працягваюць укамплектоўваць спецыяльным абсталяваннем і машынамі. З пачатку года на ўзбраенне паступіла 1... More »