Сьвітанак, 12 (266) 2019

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

12 (266) 2019

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2019-08

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2019 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Гібрыдная жыта легла. Менш за палову збожжавых прыбралі ў Шумілінскім раёне з-за дажджоў. Асабліва «пашанцавала» ў гэтым плане Шумілінскаму і Шаркаўшчынскаму раёну, дзе пры залевах кожнае поле прыходзіцца браць ледзь не з боем. І гэта не перабольшанне. Гліністыя глебы прымушаюць тэхніку буксаваць, а камбайнераў – нервавацца. 13 жніўня абстаноўку на жніве Прэзідэнту дакладваў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў. Кіраўнік рэгіёну лічыць, што ў хлебаробаў ёсць магчымасць скончыць уборку да канца жніўня. Інакш нельга, бо ўбрана пакуль 208,9 тысячы гектараў збожжавых - 60,1 адсотка плошчаў. Намалочана 654,2 тысячы тон збожжа з сярэдняй ураджайнасцю 31,3 цэнтнера з гектара. Найбольш высокімі тэмпамі жніво ідзе ў Верхнядзвінскім, Пастаўскім і Чашніцкім раёнах. Менш за палову прыбралі ва Ўшацкім, Сенненскім і Шумілінскім раёнах. Варта дадаць, што разгарнуцца па-сапраўднаму аграрыям перашкаджаюць праліўныя дажджы. Зямлі ў галіне цяжкія, пасля ліўняў тры-чатыры дні тэхніцы ў поле рабіць няма чаго. Сухое надвор'е ў Дуброўне, Талачыне і Оршы. У цэнтральнай частцы (Полацкім раёне, Ушачах) і на захадзе (Глыбокім, Паставах) хлебаробы вось ужо два тыдні з раніцы да вечара жывуць у чаканні, ловяць кожны прасвет. Паводле начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы Ягора Чарняўскага, на раніцу 14 жніўня ў Шумілінскім раёне засталося прыбраць 6500 гектараў: – Калі дазволіць надвор'е, 40 камбайнаў неадкладна прыступяць да ўборцы. Крыху больш за тыдзень – і дакладна справімся!

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Сьвітанак, 2 (329) 2023

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

2 (329) 2023

Сем майстроў Віцебшчыны, у іх ліку і Наталля Сцержанкова з Шуміліна, атрымалі ганаровае званне «Народны майстар Рэспублікі Беларусь». Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні экспертнай камісіі па народным мастацтве, народных промыслах і рамёствах пад кіраўніцтвам Яўгена Міхайлавіча Сахуты – доктара мастацтвазнаўства, старшыні Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Бадай што, на сёння гэта была самая высокая адзнака творчасцi ... Болей »


pdf
Сьвітанак, 1 (328) 2023

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

1 (328) 2023

29 снежня ў райцэнтры адбылася 62-я сесія Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. Пасяджэнне праходзіла пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалая Будневічана, на якім былі падведзены вынікі выканання асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2022 годзе. Разам з тым мясцовыя дэпутаты абмеркавалі прагнозныя паказчыкі на 2023 год, таксама разгледзелі раённы бюджэт на 2023 год. Менав... Болей »


pdf
Сьвітанак, 18 (327) 2022

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

18 (327) 2022

На днях у Шуміліне ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама адбыўся кірмаш вакансій. Аднак у ходзе мерапрыемства высветлілася, што на 119 працоўных месцаў знайшлося ўсяго 6 прэтэндэнтаў. Гэта не стала нечаканасцю, бо падобная з’ява паўтараецца на кожным кірмашы – такія асаблівасці мясцовага рынку працы. Чаму так склалася? Як вядома, па даўняй традыцыі, болей за ўсіх назіраецца дэфіцыт кадраў у сельскай гаспада... Болей »


pdf
Сьвітанак, 17 (326) 2022

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

17 (326) 2022

На днях у райцэнтры прайшла сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам Шумілінскага раёна. Як вядома, у гэтым годзе пасля заканчэння вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў кадры Шуміліншчыны ўпершыню папоўнілі 72 маладыя спецыялісты. Менавіта з гэтай нагоды адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з моладдзю. Перадусім у фае раённага цэнтра культуры маладых спецыялістаў сустрэў «Грошык» ад Беларусба... Болей »


pdf
Сьвітанак, 16 (325) 2022

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

16 (325) 2022

У Шумілінскім раёне створаны камфортныя ўмовы для развіцця суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Як паведаміла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Цімашэнка, у гэтым годзе распрацаваны і выпушчаны «Інвестыцыйны атлас», які ўключае як існуючыя інвестыцыйныя праекты, так і ідэі для рэалізацыі. У рамках Дзяржаўнай праграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021–2025 гады на пастаяннай аснове праводзяцца сустрэчы, дзе за... Болей »


pdf
Сьвітанак, 15 (324) 2022

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

15 (324) 2022

Шумілінскі раён утрымлівае лідэрства ў вобласці па бустэрнай вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі. Прышчэпку ад COVID-19 у Віцебскай вобласці атрымалі больш за 18,5 тыс. дзяцей ва ўзросце ад 5 да 17 гадоў, паведамляе Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Прышчэпачная кампанія ад каранавіруса ў паўночным рэгіёне ідзе добрымі тэмпамі. Як удакладнілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадск... Болей »


pdf
Сьвітанак, 14 (323) 2022

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

14 (323) 2022

Абласны фестываль працаўнікоў сяла «Дажынкі-2022», які тыдзень таму стартаваў ў Глыбокім, прадоўжыўся ў раёнах Віцебшчыны. 24 верасня ў аграгарадку Мікіціха шанавалі хлебаробаў Шумілінскага раёна. Свята атрымалася з шырокім размахам — грандыёзным, шматлюдным, прыгожым. Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да воінскіх могілак на станцыі Лоўша. Намеснік старшыні аблвыканкама Барыс Яфрэмаў, кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй ра... Болей »


pdf
Сьвітанак, 13 (322) 2022

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

13 (322) 2022

Упершыню ў гісторыі Шумілінскага раёна Сяргей Гоманаў з ААТ «АграБаравінка» намалаціў 2 тысячы тон збожжа. Любоў да вёскі і сялянскай працы ў Сяргея Гоманава з дзяцінства. Ураджэнец вёскі Добрына Шумілінскага раёна вырас у сялянскай сям'і. Маці была жывёлаводам, бацька ўсё жыццё працаваў на камбайнах. Досыць было ўсяго раз узяць сына з сабой, як хлапчук зразумеў, што гэта яго стыхія, і больш ні пра што не марыў. З правамі, атрыманымі ў ... Болей »


pdf
Сьвітанак, 12 (321) 2022

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

12 (321) 2022

Шумілінская міліцыя нядаўна выявіла факты крадзяжу паліва ў сельскай гаспадарцы раёна. Прынамсі, у сувязі з пачаткам жніва супрацоўнікі Шумілінскага раённага аддзела ўнутраных спраў працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Бадай што, выяўляць крадзяжы дзяржаўнай маёмасці нярэдка мясцовым міліцыянерам дапамагаюць нераўнадушныя мясцовыя жыхары. Так, на днях у райаддзел міліцыі паступіла інфармацыя пра тое, што механізатар аднаго з сельгаспрадпрыемс... Болей »


pdf
Сьвітанак, 11 (320) 2022

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

11 (320) 2022

Па выніках першага паўгоддзя вытворчасці малака ў сельгаспрадпрыемствах краіны – Шумілінскі раён аказаўся сярод аўтсайдэраў. Так, на сённяшні дзень, паводле інфармацыі Мінсельгасхарча, па выніках работы ў жывёлагадоўлі за студзень-чэрвень 2022 года вытворчасць малака ў сельгаспрадпрыемствах краіны перавысіла 3,8 млн. тон (100,1 працэнта да ўзроўню мінулага года), сярэдні надой малака ад каровы склаў 2745 кг. У лідэрах краіны па выніка... Болей »