СМІ ў Беларусі, 1 (51) 2017

СМІ ў Беларусі

Электронны бюлетэнь

1 (51) 2017

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2017-05

Выдавец: ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»

Copyright © 2017 by ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Пасля пэўнага зніжэння ціску на журналістаў і сродкі масавай інфармацыі ў 2016 г. – узімку 2017 г. з захаваннем жорсткага дзяржаўнага кантролю за распаўсюдам інфармацыі становішча ў галіне СМІ ў Беларусі ў сакавіку – красавіку 2017 г. зноў пагоршылася. Гэта звязана з імкненнем уладаў абмежаваць асвятленне журналістамі масавых акцыяў пратэсту ў краіне. Гэтак, на працягу сакавіка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” зафіксавала 123 выпадкі парушэння правоў журналістаў, звязаных з выкананнем імі прафесійнай дзейнасці, у тым ліку 94 затрыманні і 6 фактаў ужывання гвалту з боку міліцыі. Таксама аднавіўся пераслед беларускіх журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі медыямі без акрэдытацыі. У сакавіку – красавіку суды 13 разоў каралі журналістаў высокімі штрафамі за “парушэнне парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ”. 31 сакавіка ў двух офісах, дзе працавалі журналісты, звязаныя з польскім тэлеканалам “Белсат”, адбыліся ператрусы і канфіскацыя абсталявання. Міліцыя тлумачыла гэтыя дзеянні абаронай правоў на таварны знак па заяве праваўладальніка.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: СМІ ў Беларусі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
СМІ ў Беларусі, 1 (63) 2021

СМІ ў Беларусі

Электронны бюлетэнь

1 (63) 2021

2020 год аказаўся для беларускіх медыяў найцяжэйшым за ўвесь час маніторынгу становішча ў сферы СМІ. Колькасць атакаў на журналістаў, блогераў і СМІ рэзка ўзрасла. Улады спрабавалі процідзейнічаць распаўсюду інфармацыі пра COVID-19 у краіне, а таксама пра палітычны і прававы крызіс, звязаны з прэзідэнцкімі выбарамі. Беларусь аказалася адной з нешматлікіх еўрапейскіх краінаў, у якіх не быў абвешчаны каранцін у сувязі з COVID-19, ... Болей »


pdf
СМІ ў Беларусі, 2020

СМІ ў Беларусі

2020

2020 год аказаўся для беларускіх медыяў найцяжэйшым за ўвесь час маніторынгу становішча ў сферы СМІ. Колькасць атакаў на журналістаў, блогераў і СМІ рэзка ўзрасла. Улады спрабавалі процідзейнічаць распаўсюду інфармацыі пра COVID-19 у краіне, а таксама пра палітычны і прававы крызіс, звязаны з прэзідэнцкімі выбарамі. Беларусь аказалася адной з нешматлікіх еўрапейскіх краінаў, у якіх не быў абвешчаны каранцін у сувязі з COVID-19, і, больш... Болей »


pdf
СМІ ў Беларусі, 3 (62) 2020

СМІ ў Беларусі

Электронны бюлетэнь

3 (62) 2020

Выбары прэзідэнта Беларусі былі прызначаныя 8 траўня і скончыліся 9 жніўня 2020 года. Пасля абвяшчэння Цэнтрвыбаркамам іх афіцыйных вынікаў у краіне пачаліся масавыя акцыі пратэсту, якія жорстка ўціскаліся сілавымі структурамі. За першыя тры дні былі затрыманыя больш за 7 тысячаў чалавек. Шмат хто з іх пацярпеў ад жорсткіх і прыніжальных годнасць дзеянняў з боку праваахоўных органаў. Гэта выклікала новую хвалю пратэстаў, якая працягвае... Болей »


pdf
СМІ ў Беларусі, 2019

СМІ ў Беларусі

2019

Сітуацыя ў галіне СМІ ў 2019 годзе была неадназначнай. З аднаго боку, на яе ўплывала агульная тэндэнцыя ўзмацнення дзяржаўнага кантролю над медыяпрасторай, з іншага — правядзенне ў Мінску ІІ Еўрапейскіх гульняў падштурхоўвала ўлады да большай адкрытасці краіны. Таксама нельга не браць да ўвагі складаную знешнепалітычную і эканамічную сітуацыю ў Беларусі (перамоўны працэс з Еўрасаюзам і ЗША, узрастанне памеру знешняга доўгу і ціск з боку... Болей »


pdf
СМІ ў Беларусі, 2 (61) 2019

СМІ ў Беларусі

Электронны бюлетэнь

2 (61) 2019

Беларусь аказалася адной з нешматлікіх еўрапейскіх краінаў, у якіх не быў абвешчаны каранцін у сувязі з COVID-19, і, больш за тое, улады доўгі час увогуле адмаўлялі сур’ёзнасць захворвання. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка называў пандэмію «псіхозам» і «інфадэміяй» і заклікаў Мінінфарм і сілавыя структуры змагацца з распаўсюдам «хайпу» на тэму каранавіруса. 21 сакавіка А. Лукашэнка публічна звярнуўся да старшыні Камітэта дзяржбяспекі Валер... Болей »


pdf
СМІ ў Беларусі, 1 (60) 2019

СМІ ў Беларусі

Электронны бюлетэнь

1 (60) 2019

Становішча ў галіне СМІ ў 2019 годзе было неадназначнае. З аднаго боку, на яго ўплывала агульная тэндэнцыя ўзмацнення дзяржаўнага кантролю над медыяпрасторай, з іншага – правядзенне ў Мінску ІІ Еўрапейскіх гульняў падштурхоўвала ўлады да большай адкрытасці краіны. Таксама нельга не браць да ўвагі складаную знешнепалітычную і эканамічную сітуацыю ў Беларусі (перамоўны працэс з Еўрасаюзам і ЗША, узрастанне памеру знешняга доўгу і ціск з б... Болей »


pdf
СМІ ў Беларусі, 3 (59) 2019

СМІ ў Беларусі

Электронны бюлетэнь

3 (59) 2019

Блогер Андрэй Павук з раённага цэнтра Акцябрскі (Гомельская вобласць) атрымаў на свой адрас пагрозы пасля таго, як звярнуўся ў суд з позвай да супрацоўнікаў міліцыі. Ён патрабаваў ад іх кампенсацыю маральнай шкоды за затрыманне ў сакавіку па падазрэнні ў ілжэмініраванні. 24 верасня, напярэдадні разгляду позвы ў судзе Акцябрскага раёна, блогер атрымаў у месенджар Viber паведамленне з пагрозамі ад невядомых асобаў: «Заўтра суд, і ты яго... Болей »


pdf
СМІ ў Беларусі, 2 (58) 2019

СМІ ў Беларусі

Электронны бюлетэнь

2 (58) 2019

Становішча ў галіне СМІ ў першай палове 2019 года было неадназначным. З аднога боку, на яго ўплывала агульная тэндэнцыя ўзмацнення дзяржаўнага кантролю над медыяпрасторай, з другой – правядзенне ў Мінску ІІ Еўрапейскіх гульняў, што падштурхоўвала ўлады да большай адкрытасці краіны. Таксама нельга не ўлічваць складанае знешнепалітычнае і эканамічнае становішча ў Беларусі (перамоўны працэс з Еўразвязам і ЗША, узрастанне памеру знешняга д... Болей »


pdf
СМІ ў Беларусі, 2018

СМІ ў Беларусі

2018

Цягам 2018 г. у Беларусі ўзмацніўся ціск на незалежныя медыі і журналістаў. Гэта адбывалася, нягледзячы на ​​дэкляраваны ўладамі курс на лібералізацыю і дыялог аб правах чалавека з Еўрасаюзам і ЗША. Сярод асноўных падзей і тэндэнцый 2018 г. можна вылучыць наступныя: — змяненне заканадаўства ў сферы СМІ ў бок узмацнення жорсткасці дзяржаўнага кантролю; — крымінальны пераслед, звязаны са свабодай выказвання меркавання (справа “рэгнумаўцаў... Болей »


pdf
СМІ ў Беларусі, 1 (57) 2019

СМІ ў Беларусі

Электронны бюлетэнь

1 (57) 2019

У канцы 2018 г. галоўнаму рэдактару вядучага беларускага інтэрнэт-партала TUT.BY Марыне Золатавай было двойчы адмоўлена ў задавальненні хадайніцтваў пра спыненне крымінальнага пераследу па «справе БелТА». Марына Золатава застаецца апошняй абвінавачанай па гэтай справе. Галоўнаму рэдактару TUT.BY ставяць у віну бяздзеянне пасадовай асобы (ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса, санкцыя прадугледжвае пакаранне ад штрафу да 5 гадоў пазбаўленн... Болей »