Пазьняк Зянон

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Зянон Пазьняк.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Андрасюк Міхась, Знайшоўся верш

Знайшоўся верш

Андрасюк Міхась

Месца выхаду: Беласток - Бязмежжа

Дата выхаду: 2009

Рэдактар: Лукша Міраслава

Мастацкі рэдактар: Паўлоўскі Адам

Выдавец: Беларускае Радыё Рацыя, Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [5099], [5100]

Міхась Андрасюк пра сябе: Напрыканцы пяцідзесятых гадоў дваццатага стагоддзя польская народная ўлада імкнулася, каб дзеці, нават у беларускіх вёсках Падляшша не нараджаліся на запечку, а ў сапраўдных, чыстых радзільных дамах. З-за гэтай ініцыятывы я нарадзіўся ў мястэчку Гайнаўка, 2 снежня 1959 года, і пасля чатырох дзён вярнуўся ў бацькоўскі дом у Войнаўцы, дзе раней ніколі не быў. За Войнаўкай стаяла мяжа, а за мяжой рускія. Яны менавіта і прынеслі гэтую мяжу ў 1944 дзесьці з пад Мінска, з пад Стаўбцоў. І калі б, прайшоўшы сотні кілометраў тузанулі чырвона-зялёныя слупы яшчэ 1500 метраў на захад, я нарадзіўся б хутчэй у Каменцы. Але не тузанулі і я пайшоў у польскую школу, дзе вывучыў польскую мову і ад яе ў маёй беларушчыне назаўсёды застаўся акцэнт. За паўстагоддзя здаралася мне працаваць настаўнікам, каменачосам, радыё-журналістам і час ад часу нядрэнна жыць нічога не рабіўшы. Бо ці можна назваць працай, напрыклад, напісанне кніжак? Бо менавіта, паралельна з усім астатнім, здарыліся мне тры кніжкі прозы. На беларускай мове з польскім акцэнтам.

Беларускія аўтары: Андрасюк Міхась

Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Радыё Рацыя

Каталёг: BTH | Прыватны кнігазбор

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

pdf
mobi
fb2
epub
Андрасюк Міхась, Вуліца Добрай Надзеі

Вуліца Добрай Надзеі

апавяданні

Андрасюк Міхась

Новая кніга прозы Міхася Андрасюка (беларускага пісьменніка з Польшчы) знаёміць з мінулым і сучасным каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак. Апавяданням уласцівыя метафарычнасьць стыля, ласкавая іронія і псіхалагічны лірызм. За сваю прозу аўтар сёлета быў адзначаны прэміяй «Залаты апостраф-2009», што ўручаецца часопісам «Дзеяслоў». Болей »


pdf
mp3
mobi
fb2
epub
Андрасюк Міхась, Белы конь

Белы конь

Аповесць

Андрасюк Міхась

У чарговы раз, ужо спакойна і не спяшаючыся, перачытваю андрасюковага “Белага каня”. Не падобны гэты “конь” ні да папярэдняй “фірмы”, а ні тым больш да “гравітацыі”. На тытульнай старонцы надпіс – “аповесць”, які сам Міхась спачатку аправяргаў. Дарэмна, гэта сапраўды аповесць, а нават сага аднае сям’і, аднаго рода. Цікавая, часам сумная, часам смешная. Момантамі прымітыўна абмежаваная, а ў цэласці глыбока жыццёвая. Гаворачы пра прымітыв... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Андрасюк Міхась, Мясцовая гравітацыя

Мясцовая гравітацыя

Андрасюк Міхась

Зборнік “Мясцовая гравітацыя”. Жыццё пульсуе ў ім усімі колерамі вясёлкі. Тут, як і ў папярэднім зборніку (“Фірма”), пісьменнік застаецца верным сваім прынцыпам рэалізму ў адлюстраванні жыцця павятовага горада. Не змушаючы сябе, не заганяючы свой талент мастака ў пэўныя рамкі, Міхась Андрасюк не смакуе з цнатлівасцю інтымнае жыццё герояў, а спачувае ім, саграваючы сваім сэрцам. Ачалавечаная любоўю да простых людзей, яго праўда не коле ў... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Андрасюк Міхась, Фірма

Фірма

Андрасюк Міхась

“Фірма” – першая кніга прозы Міхася Андрасюка. Яна ўяўляе сабой збор апавяданняў, аб’яднаных адным краявідам – Гайнаўкай. І хаця аўтар наўпрост не называе той мясціны, а тлумачачы месцадзеянне акрэслівае агульнастатыстычнае правінцыйнае мястэчка, кожны жыхар прыпушчанскага краю дакладна ведае, што апісаныя ў апавяданнях падзеі адбываюцца менавіта ў Гайнаўцы. Галоўныя героі твораў – горад і яго жыхары. Ствараецца ўражанне, што персанажы ... Болей »