Дзвінскі ўзгорак, 9 (134) 2021

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

9 (134) 2021

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2021-07

Рэдактар: Смолікаў Канстанцін

Copyright © 2021 by Дзвінскі ўзгорак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Былы зняволены Максім, які адбываў пакаранне за махлярства ў папраўчай калоніі №3 «Віцьба» і вызваліўся ў ліпені, распавёў праваабаронцам «Вясны» пра ўмовы ўтрымання палітвязняў, пра іх побыт і працу, а таксама пра стаўленне да іх з боку іншых зняволеных і адміністрацыі. Папраўчую калонію №3 "Віцьба" называюць яшчэ "Тройкай". Максім распавёў, што "Тройка" — гэта спецыфічная зона, у ёй адбывае пакаранне "спецкантынгент" - былыя супрацоўнікі міліцыі, суддзі, чыноўнікі і карупцыянеры рознага кшталту, у тым ліку замежнікі (рускія, украінцы, туркі, казахі, малдаване, індусы, кітайцы і г.д.). Але пасля жнівеньскіх падзеяў, калі па ўсёй Беларусі сілавікі разганялі мірныя акцыі пратэсту, у "тройцы" апунуліся і палітвязні. Як адзначыў Максім, першыя «палітычныя» там з’явіліся вясной. Ён распавёў, што змянілася ў ПК №3 пасля з’яўлення палітвязняў. «Пасля выбараў і ўсіх падзеяў у калоніі забаранілі падпісваць зняволенных на выданні па каталогу «Белпошты». Цяпер падпіску можна аформіць толькі з асабістага рахунку праз напісанне заявы. Гэтую заяву разглядае намеснік начальніка калоніі, а потым цэнзуруе на ўласны погляд (гэтая працэдура не прапісаная ў крымінальнавыканаўчым кодэксе). Апроч таго, у калоніі адключылі канал «Еўраньюс», які паказвалі у спадарожнікавым вяшчанні (у калоніі дзве спадарожнікавыя талеркі - «НТВ ПЛЮС» і «Трыкалор ТБ»)».

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле