Паходня, 13 (25) 2007

Паходня

грамадска-палітычная газета

13 (25) 2007

Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца

Дата выхаду: 2007-10-10

Рэдактар: Вырвіч Барыс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна пайшоў у адстаўку 2 кастрычніка, калі пачалася сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пайшоў у адстаўку з пасады спікера ніжней палаты парламента "па стану здароўя" Уладзімір Канаплёў, які з'яўляецца дэпутатам ад нашага раёна. Што самае цікавае, сам Канаплёў на паседжанні Палаты прадстаўнікоў, дзе было зачытанае яго заява аб адстаўцы, так і не з’явіўся. Дзе зараз знаходзіцца наш дэпутат, дакладна невядома, афіцыйныя крыніцы не паведамляюць гэту інфармацыю. Згодна дадзеных газеты “Товарищ," і інтэрнэтсайта “Белорусский партизан”, Уладзімір Канаплёў зараз знаходзіцца ў Маскве. Там жа знаходзіцца і яго жонка Ала Канаплёва, якая месяц таму звольнілася з адказнай пасады ў міністэрстве адукацыі Беларусі. У Мінск яны пакуль звяртацца не збіраюцца. Як паведамляе газета “Товарищ”, былы спікер хвалюецца, што яго наогул могуць пасадзіць за краты за актыўную прадпрымальніцкую дзейнасць на мяжы закона. Нагадаю, што летам гэтага года быў адпраўлены за краты кіраўнік "Белнафтахіма" А. Бароўскі, які з’яўляецца блізкім сваяком Уладзіміра Канаплёва і з якім яго звязваюць агульныя інтарэсы ў непразрыстым нафтафым бізнэсе.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Паходня

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле