Новы Час, 7 (666) 2020

Новы Час

7 (666) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-02-21

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Упраймерыз на адзінага кандыдата ў кампаніі пад назвай «Прэзідэнцкія выбары» будуць удзельнічаць шасцёра. Аргкамітэт па правядзенні праймерыз завяршыў прыём адпаведных дакументаў. Такім чынам, за званне «адзінага» пазмагаюцца: Юрась Губарэвіч (рух «За Cвабоду»), Ганна Канапацкая (экс-дэпутатка), Вольга Кавалькова (БХД), Мікалай Казлоў (АГП), Павел Севярынец (БХД), Аляксей Янукевіч (Партыя БНФ). Варта зазначыць, што Канапацкая і Кавалькова збіралі 200 подпісаў для ўдзелу ў праймерыз. Астатнія былі вылучаныя сваімі палітычнымі структурамі. Неўзабаве павінна пачацца інтэрнэт-галасаванне па кандыдатурах, а потым і паездкі ў рэгіёны. На травень запланаваны Кангрэс дэмакратычных сіл, які канчаткова «аформіць» адзінага кандыдата ад апазіцыі. Але паўстае шэраг пытанняў. Канечне, ясна, што ўсе гэтыя асобы ідуць на выбары, каб правесці «дэмакратычныя пераўтварэнні» краіны. Але якімі, на іх думку, павінны быць гэтыя пераўтварэнні і галоўнае — як іх плануецца ажыццяўляць? На вялікі жаль, уцямнага адказу на гэта няма. Прынамсі, яго не бачна. Прыкладна зразумела, за што выступаюць кандыдаты. Усе ведаюць, што Аляксей Янукевіч, згодна з праграмай партыі — за захаванне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, але ж за тое самае, падаецца, і Лукашэнка. Структура Юрася Губарэвіча — за еўрапейскія каштоўнасці аж ад далучэння да Еўрасаюза.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле