Новы Час, 2 (661) 2020

Новы Час

2 (661) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-01-17

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Мяркуйце самі: «заўзятыя тэатралы, гісторыкі, аматары выяўленчага мастацтва» (памятаеце, як называў сваіх падначаленых экс-міністр МУС?) ладзяць спектаклі, падчас якіх імкнуцца выкрываць «злосных парушальнікаў закона і грамадскага парадку». Жанр містэрыі найбольш адпавядае гэтай з’яве выкшталцонага мастацтва: як мы памятаем, адным з сюжэтаў сярэднявечных містэрый быў Страшны суд. Што не выключае выкарыстання ў прадстаўленні фарсавых п’есак. Сюжэтная канва ідэальна адпавядае законам класічнай драматургіі. П’есу, у адрозненне ад кнігі ці фільма, нельга адкласці на потым, таму дзея адбываецца без істотных перапынкаў (за выключэннем непрацяглых «антрактаў»), часцей за ўсё — імкліва і дынамічна (многія «рэжысёры» ў мантыях паспяваюць давесці яе да кульмінацыі літаральна за 10 хвілін, не змяншаючы тым самым, а часам, наадварот, павялічваючы напал эмоцый у глядацкай зале. Варта адзначыць і моманты інтэрактыву ды імправізацыі ў такіх прадстаўленнях. Мала таго, што яны адбываюцца ў сапраўдных судовых залах, гледачы ў іх адначасова з’яўляюцца акцёрамі другога плану і могуць нават выступаць са спантаннымі рэплікамі. Праўда, нядоўга і не надта актыўна — іначай «рэжысёр», імкнучыся захаваць асноўную сюжэтную лінію, можа выдаліць з залы, каб не замінаць гульні галоўных артыстаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле