Крывінка, 17 (243) 2019

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

17 (243) 2019

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2019-11

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2019 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У Бешанковіцкім раёне, які ўваходзіў у Лепельскую выбарчую акругу № 23, у выбарчых бюлетэнях было 7 кандыдатаў у дэпутаты. Вядома, што перамог тут Ігар Мартынаў, які ўжо 3,5 гады да гэтага адсядзеў у беларускім парламенце. Паспрабуем зразумець феномен гэтага выпадку. Я буду рабіць свае высновы на лічбах Будзілаўскага выбарчага ўчастка № 7, які знаходзіўся ў Каранеўскай школе, і чые лічбы мне вядомыя. З 288 выбарцаў, якія прагаласавалі тут, за Мартынава свае галасы аддалі 204 чалавекі — роўненька 70% электарату. Сказаць, што Мартынаў за гады дэпутатцтва штосьці зрабіў выдатнае для Бешанковіцкага раёна, аніяк не атрымаецца. Не зрабіў. Сказаць, што ён не вылазіў з раёна перад выбарамі, сустракаўся з людзьмі, агітаваў за сябе — не, не і не. Сказаць, што ён геніяльны прамоўца і меў выдатную перадвыбарчую праграму і каманду — таксама не выходзіць. Тады чаму ён перамог? Адказ можа быць адзін: толькі таму што за яго галасавалі тыя, каму было ўсё роўна, за каго галасаваць. Амаль усе, хто галасаваў за Мартынава, рабіў свой выбар не па ўнутраннему перакананню, не таму, што ён прааналізаваў усіх кандыдатаў і зрабіў свой выбар, а па нейкіх знешніх прычынах. а па нейкіх знешніх прычынах. Адных прагаласаваць папрасілі начальнікі, і сказалі за каго канкрэтна (работнікаў фермы, трактарыстаў і г.д.) Другім, якія не мелі сваёй думкі, сказалі першыя.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле