Дзвінскі ўзгорак, 16 (103) 2019

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

16 (103) 2019

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2019-11

Рэдактар: Смолікаў Канстанцін

Copyright © 2019 by Дзвінскі ўзгорак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У віцебскім катэдральным касьцёле Езуса Міласэрнага 30 кастрычніка пачала працаваць фотавыстава “Хайсы – віцебскія Курапаты”. У экспазыцыі – больш за 180 фотаздымкаў, якія распавядаюць пра месца сталінскіх расстрэлаў ва ўрочышчы Хайсы пад Віцебскам. А таксама дакумэнты і артыкулы – як сьведчаньне змаганьня за памяць і праўду… Адкрыў выставу старшыня граадзянскай ініцыятывы “Хайсы” Ян Дзяржаўцаў, дзякуючы намаганьням якога і ажыцьцявіўся гэты праект. Ян Дзяржаўцаў распавёў, як у 2014 годзе разам з паплечнікамі пры дапамозе жыхара вёскі Лужасна Сяргея Кудзінава адшукаў магілы, разрабаваныя чорнымі капальнікамі. Наперадзе была доўгая пошукавая праца. Апытаныя актывістамі мясцовыя жыхары пераконвалі, што знойдзеныя пахаваньні належаць ахвярам сталінізму. Пацьверджаньнем таму сталі сотні матэрыяльных сьведчаньняў, якія былі знойдзеныя пазьней вайскоўцамі 52-га пошукавага батальёну. А па адкапаным грабеньчыку ўдалося высьветліць нават імя асобы, якой ён належаў, – Вольгі Данцыт. “Гэткім чынам мы вяртаем гістарычную праўду. Распавядаем, як тое было насамрэч. Дапамагаем людзям адшукаць магчымае месца спачыну іх родных. І на працягу ўжо пяці гадоў ствараем мэмарыял”, – сказаў Ян Дзяржаўцаў. Ён адзначыў, што ўлады адмовіліся дапамагаць у высьвятленьні праўды і ў належным ушанаваньні бязьвінна забітых. Мэмарыял “Хайсы” паўстаў выключна дзякуючы працы грамадзкіх актывістаў і ахвяраваньням простых беларусаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле