Крывінка, 13 (239) 2019

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

13 (239) 2019

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2019-09

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2019 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Беларуская незалежнасьць налічвае ўжо некалькі дзясяткаў гадоў. Але ж у Бешанковічах тое аніяк не адчуваецца. Мы паранейшаму спрабуем заставацца такой захалуснай расейскай правінцыяй. І мясцовых чыноўнікаў гэта цалкам задавальняе. Больш таго, яны нават кайфуюць ад таго, «что фсё здесь везде по-рюсски, на-правильном языке.» Вось нядаўна на будынку СШ № 2 у Бешанковічах з’явілася назва пра тое, што той будынак — сярэдняя школа № 2. Зразумела, назва тая зробленая па-расейску. Хто яе замаўляў? Вядома, адміністрацыя школы. З кім яе ўзгаднялі, тую назву? Як мінімум, з начальніцай аддзелу адукацыі, а мо і са старшынём райвыканкаму. Вось так у нас у райцэнтры з’явілася яшчэ адна «адметнасьць». Адметнасьць, якая дэманструе нашыя адносіны да роднага слова, да ўсё беларускай культуры, да нашай сьветлай будучыні. Тое, што на тую будучыню мясцовым чыноўнікам напляваць, бачна на кожным кроку. Інакш Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і Закон аб мовах не парушаліся б так нахабна. Я думаю, што абсалютная большасьць тых чынуш з радасьцю сустрэне «далучэньне» Беларусі да суседняй дзяржавы, дзе тая мова пануе, і без якой яны не ўяўляюць свайго жыцьцябыцьця. Змены ў нашым грамадзстве не за гарамі. Толькі сьляпы ня бачыць, што Лукашэнка стаміўся ад улады, што ён ня ведае, каму яе збыць. Тое, што ён зрабіў з Беларусьсю за чвэрць стагодзьдзя, менавіта, знішчыў беларускамоўную школу, загнаў беларускую мову ў рэзервацыю, гісторыя не забудзе.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле