Гасцінец, 12 (273) 2019

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

12 (273) 2019

Месца выхаду: Гарадок

Дата выхаду: 2019-08

Рэдактар: Гаравы Леанід

Copyright © 2019 by Гасцінец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Вынікі першага паўгоддзя ў Гарадоцкім раёне выклікаюць шматлікія пытанні. І галоўнае — куды кацімся?.. Беларусі апублікаваў даныя аб асноўных паказчыках развіцця Гарадоцкага раёна за першае паўгоддзе 2019 года. І большасць гэтых паказчыкаў сведчыць аб пагаршэнні сацыяльна-эканамічнага становішча раёна. І пытанне не ў тым, што жыхароў раёна стала менш за паўгоддзе яшчэ на 260 чалавек, а колькасць занятых у эканоміцы за пяць месяцаў зменшылася на 147 чалавек. Пытанне ў тым, што мінусаванне назіраецца па абсалютнай большасці асноўных паказчыкаў развіцця Гарадоччыны. І гаворка не ідзе пра тое, што беспрацоўных засталося аж 15(!) чалавек, бо дапамога па беспрацоўю вартая жалю. І яна ні ў якія «ворота» не ідзе ў параўнанне з сістэмай абароны беспрацоўных у нашых заходніх суседзяў. Праблема, што дэградацыя ідзе па розных напрамках. Напрыклад, возьмем будаўніцтва нашага раёна, які раней меў дзве здольныя будаўнічыя ПМК, а сёння стаіць пытанне пра банкруцтва апошняй. Бо пра што сведчыць статыстыка па будаўніцтву? У мінулым годзе за першае паўгоддзе было пабудавана 2 167 кв. м жылля, а ў гэтым годзе толькі 446 кв.м. — амаль у пяць разоў менш. І ніводнага з іх з дзяржаўнай падтрымкай! А на вёсцы пабудавалі толькі 163 кв.м. — ў дзесяць разоў менш, чым у мінулым паўгоддзі. І гэта мусіць усё зроблена па плану. А вось такая катэгорыя, як кошт працоўнай сілы. Тут сярэдні налічаны штомесячны заробак па раёну дасягнуў аж 707,4 рубля! Праўда да абяцанага дзесяць гадоў назад заробку ў 500 даляраў, яшчэ далей чым да месяца.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Гасцінец

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле