Новы Час, 33 (644) 2019

Новы Час

33 (644) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-09-06

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Войска Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам гетмана Астрожскага 505 гадоў таму ўшчэнт разбіла армію рускага цара Васіля ІІІ у бітве на рэчцы Крапіўна пад Оршай. Гэты дзень неафіцыйна абвешчаны Днём беларускай вайсковай славы. Але дзівіць, што дагэтуль неафіцыйна. Асабліва ў сённяшніх варунках, калі незалежнасць і суверэнітэт Беларусі — пад пагрозай. А сучасная армія перажывае, скажам так, не лепшыя часы ў іміджавым плане. Нашаму войску не хапае менавіта такіх святаў. А айчынныя генералы, узгадаваныя ў савецкай парадыгме, проста адмаўляюць нашу гісторыю. Для іх прыкладам з’яўляецца не незалежная Беларусь і не ВКЛ, а «вялізны і магутны » СССР і Другая сусветная вайна. І нават не Другая сусветная — яе яны па звычцы завуць Вялікай Айчыннай. Перамога пад Оршай — гэта не толькі перамога меншага войска над большым. Яна была дасягнутая, згодна сведчанням гісторыкаў, ледзьве не з мінімальнымі людскімі стратамі для войска ВКЛ. Паводле падлікаў, з «нашага боку» загінулі толькі 4 прадстаўнікі «вялікіх паноў» і 500 рыцараў (простую пяхоту тады ніхто не лічыў). З маскоўскага — толькі ў палон трапілі 612 «баяраў», у тым ліку і камандаванне арміяй. Сённяшнія генералы наракаюць на «недахоп патрыятычнага выхавання» і на тое, што ў выніку ніхто не хоча ісці ў войска. Ім, канешне, можна было б адказаць цытатай, якую інтэрнэт памылкова прыпісвае Манэргейму: «Перш, чым выдаткаваць вялікія грошы на абарону, трэба стварыць народу жыццё, якое варта было б бараніць».

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле