Новы Час, 28 (639) 2019

Новы Час

28 (639) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-07-26

Рэдактар: Колб Аксана

Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

На выбарах ва Украіне ўпэўнена перамагла партыя Зяленскага. Паводле папярэдніх падлікаў, па партыйных спісах структура «Слуга народа» ўзяла больш за сотню месцаў у Вярхоўнай Радзе Украіны. Яшчэ каля дваццаці мандатаў атрымала партыя «Голас» Святаслава Вакарчука, па меркаванні палітолагаў — бліжэйшага хаўрусніка Зяленскага. На момант напісання матэрыялу невядомыя былі вынікі па мажарытарных акругах. Але эксперты і там плануюць перамогу коміка. Партыя Пятра Парашэнкі не дацягнула і да 10%, набраўшы крыху больш за 8% галасоў. Прыкладна столькі ж у «Батьківщіны» Юліі Цімашэнкі. «Моцная апазіцыя» Зяленскаму, абяцаная былым прэзідэнтам, наўрад ці адбудзецца. Нават былыя «рэгіяналы», афіляваныя з Януковічам, набралі больш за 13%. Дэ-факта, зараз Зяленскі можа ці не аднаасобна фарміраваць урад. Такія вынікі даюць яму карт-бланш на любыя ініцыятывы. Але ініцыятываў пакуль мала бачна. За адным выключэннем: падабенства Зяленскага з Лукашэнкам. Мы заўважалі, што ў Зяленскага і раней было даволі шмат ад маладога Лукашэнкі. Ён прарваўся ва ўладу на голым папулізме і сваёй папулярнасці як шоўмена.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле