Новы Час, 26 (637) 2019

Новы Час

26 (637) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-07-12

Рэдактар: Колб Аксана

Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Трагедыя 3 ліпеня, калі падчас разрыву марціраў, з якіх павінен быў стрэліць салют, загінула пенсіянерка, а яшчэ некалькі мінчукоў атрымалі траўмы, выклікала новую хвалю народнага «антымілітарызму» ды недаверу да Міністэрства абароны. Ці справядліва? Гэтым разам дзяржструктуры зрэагавалі даволі аператыўна. Мінабароны, прынамсі, не адважылася ўсё адмаўляць, а Следчы камітэт аператыўна затрымаў двух інжынераў з Расіі, якія адказвалі за тыя «праклятыя» салюты. Разам з тым, сярод людзей адразу пайшла пагалоска, маўляў, затрыманыя — усяго толькі «стрэлачнікі», на якіх максімальна зручна перакінуць увесь груз адказнасці. Гучалі нават галасы пра «карупцыйныя схемы» па закупцы піратэхнікі, дый наогул, чаму вышэйшыя вайсковыя чыны пасля такога здарэння не падаюць у адстаўку? Выглядае, што ахвяры 3 ліпеня — чарговы каменьчык у капілку калектыўнага недаверу да беларускіх вайскоўцаў, якіх зараз не лае толькі лянівы. І суіцыды ў войску, і закон пра скарачэнне адтэрміновак ад службы, і раструшчаны сталічны асфальт… Добра, прынамсі, што абышлося без збітых танкамі ліхтароў, як тое было ў 2017-м (і сёлета танк па мокрым асфальце ледзьве не ўехаў у натоўп).

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле