Новы Час, 25 (636) 2019

Новы Час

25 (636) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-07-05

Рэдактар: Колб Аксана

Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Сярэдні ўзрост абраных акадэмікаў у 2017 годзе склаў 64 гады. Сярэдні ўзрост абраных у тым жа годзе членаў-карэспандэнтаў — 57 гадоў. Статыстычны бюлетэнь Белстата «Аб навуковай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2017 годзе» паказвае, што ў краіне ёсць 17 тысяч 89 даследчыкаў. 645 з іх маюць ступень доктара навук, а 2850 — кандыдата навук. Але з гэтых 645 дактароў навук, якія праводзяць даследаванні ў Беларусі, 522 маюць узрост больш за 60 гадоў. Пры гэтым больш за траціну ўсіх дактароў навук перасягнулі 70-гадовы рубеж. Толькі 28 дактароў навук у краіне не адсвяткавалі 50-годдзе. 95 навукоўцаў з гэтай ступенню маюць узрост ад 50 да 59 гадоў. Найбольшая колькасць тытулаваных вучоных — старэйшага ўзросту. Ва ўзроставую катэгорыю «ад 60 да 69 гадоў» уваходзіць 261 доктар навук. Столькі ж дактароў налічваецца ў катэгорыі «ад 70 гадоў і старэйшыя». Сярод кандыдатаў навук сітуацыя крыху іншая, але таксама не вельмі прывабная. З 2850 даследчыкаў з гэтай навуковай ступенню 1019 чалавек старэйшыя за 60 гадоў. Пры гэтым у катэгорыі «ад 60 да 69 гадоў» — 676 навукоўцаў, а ў катэгорыі «ад 70 гадоў і старэйшых» — 343 чалавекі. Ва ўзросце да 29 гадоў (уключна) ступень кандыдата навук мае толькі 25 (!!!) даследчыкаў. Паводле прагнозаў, да 2020 года сярэдні ўзрост дактароў навук у Беларусі можа дасягнуць 70-ці гадоў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле