Новы Час, 24 (635) 2019

Новы Час

24 (635) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-06-28

Рэдактар: Колб Аксана

Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Расіі вярнулі права голасу ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, якога краіна была пазбаўленая пасля падзеяў 2014 года. Для Крамля гэта вялізны прарыў у плане згортвання санкцый, для Еўропы — чарговая спроба дыялогу з краінай, якую яшчэ нядаўна нібыта лічылі агрэсарам… Для неабазнанай у нюансах міжнароднай палітыкі публікі, ПАРЕ, як і сама Рада Еўропы (РЕ), — усяго толькі абрэвіятуры еўрапейскіх структур з цмяным наборам функцый. Калі коратка, то Рада Еўропы была створаная ў 1949 годзе як міжнародная структура, закліканая займацца пытаннямі дэмакратыі і абароны правоў чалавека. У Парламенцкую асамблею пры ёй уваходзяць парламентарыі краінаў-удзельніц. Да 2014 года там была і Расія, але яе выключылі праз анексію Крыму і спрыянне баевікам на ўсходзе Украіны. Што ж змянілася за пяць гадоў, і чаму Расіі вяртаюць у ПАРЕ права голасу? Сімвалічна, дарэчы, што гэта адбываецца на тле нядаўняй публікацыі вынікаў расследавання пра збіты на Данбасе ў 2014-м «Боінг»: адказнымі былі прызнаныя грамадзяне РФ, сярод якіх і сумнавядомы Ігар «Стралкоў» Гіркін. Рамантычная версія, назавем яе так, зводзіцца да таго, што ўдзел у ПАРЕ патрэбны найперш грамадзянам Расіі, правы якіх парушае дзяржава.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле