Лыч Леанід, Беларуская нацыянальная адукацыя ў Заходняй Еўропе

Беларуская нацыянальная адукацыя ў Заходняй Еўропе

(1944 - 1950 гг.)

Лыч Леанід

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2016

Памеры: 60 с.

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Грамадзтва

Copyright © 2016 by Леанід Лыч

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Паказана дзейнасць нацыянальна-патрыятычных колаў беларускай паваеннай эміграцыі, найперш педагогаў, саміх бацькоў па арганізацыі на тэрыторыі краін Заходняй Еўропы дашкольных устаноў, школ, гімназій ва ўмовах вайны і пасля яе заканчэння. Дзякуючы старанню галоўным чынам педагогаў навучальна-выхаваўчы працэс ва ўсіх створаных для дзяцей установах будаваўся ў адпаведнасці з беларускімі нацыянальна-культурнымі, моўнымі стандартамі, што спрыяла ўзгадаванню і ў эміграцыі дашкольнай і школьнай моладзі сапраўднымі патрыётамі сваёй Бацькаўшчыны. Рэкамендуецца настаўнікам і ўсім тым, каго цікавіць праблема беларускай нацыянальнай сістэмы адукацыі, якая з-за функцыянавання на рускамоўнай аснове ўжо дзесяцігоддзі знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь у глыбокім крызісе, поўным заняпадзе, што самым адмоўным чынам уплывае і на арганізацыю выхавання і навучання маладых пакаленняў сучаснай беларускай дыяспары.

Беларускія аўтары: Лыч Леанід

Каталёг: Прыватны кнігазбор

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)