Гродненские епархиальные ведомости, 3 (315) 2019

Гродненские епархиальные ведомости

Ежемесячная газета Гродненской епархии

3 (315) 2019

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2019-03

Рэдактар: Павлюкевич Дмитрий

Выдавец: Гродненская епархия

Copyright © 2019 by Гродненская епархия

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

19 лютага 2019 года ў актавай зале Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора ў межах XVIII-га Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест” адбыўся вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні. Лёгка, таленавіта і натхнёна гучала беларуская мова ў вершах і спевах сучасных беларускіх талентаў. Сярод іх былі паэтка Аліна Паўлоўская, паэт, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Рычард Бялячыц, паэтка Ала Нікіпорчык, бард Таццяна Салаўёва, спявак Алесь Дзянісаў і клірык Пакроўскага сабора іерэй Павел Каспяровіч. Некаторыя творы былі адмыслова прысвечаны гарадзенскаму фестывалю праваслаўных песнапенняў. Выдатнай аздобай вечарыны стала сустрэча з лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі, культурным аглядальнікам выдавецкага дома “СБ.Беларусь сегодня”, вядомай пісьменніцай Людмілай Рублеўскай. Таксама ў гэты дзень удзельнікі вечарыны і члены Саюза беларускіх пісьменнікаў прадставілі свае творы студэнтам Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле