Туронак Юры, Беларуская кніга пад нямецкім кантролем

Беларуская кніга пад нямецкім кантролем

Туронак Юры

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2002

Рэдактар: Гардзіенка Алег

Выдавец: Беларускі Гістарычны Агляд

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка часопіса Беларускі Гістарычны Агляд

Катэгорыя: Гісторыя; Літаратуразнаўства; Мэмуары

Copyright © 2002 by Беларускі Гістарычны Агляд, Юры Туронак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1399]

Сыгнатура: XIII.4.Tru

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага Гістарычнага Агляду

Нямецкая ўлада на Беларусі даволі скептычна ставілася да беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Па-першае, у 1940-я гады беларуская інтэлігенцыя была даволі малалікай і разрозненай (да гэтага спрычыніўся сталінізм і рэпрэсіі, а таксама тысячныя расстрэлы). Па-другое, значная частка інтэлігенцыі была з Расіі. Таму і перыядычны друк на Беларусі, і кнігавыдавецтва падчас нямецка-фашысцкай акупацыі былі на нязначным узроўні. Але гэта не азначае, што зусім нічога не было. Менавіта дадзеныя аспекты сталі аб’ектам даследавання Юрыя Туронка ў працы "Беларуская кніга пад нямецкім кантролем". Аўтар тлумачыць асноўныя праблемы беларускага кнігадрукавання менавіта адсутнасцю інтэлігенцыі, якая яшчэ падчас панавання сталінскага тэрору, была практычна знішчана. Цікавасць даследавання таксама і ў тым, што аўтар прадстаўляе спіс твораў, выдадзеных падчас нямецка-фашысцкай акупацыі на Беларусі на беларускай мове, а таксама характарызуе выданні. Паводле Юрыя Туронка на Беларусі ў 1940-х гадах асноўнымі тэматычнымі напрамкамі выданняў былі школьныя падручнікі, музычная, мастацкая, рэлігійная, навуковая, беларуская публіцыстычная і нямецкая прапагандысцкая літаратура. У цэлым даследчык ахоплівае на старонках свайго выдання 117 тытулаў, менавіта столькі кніг і было выдадзена за перыяд 1941-1944 год на Беларусі. (Н.Г.)

Беларускія аўтары: Туронак Юры

Каталёг: Kamunikat.org | EEDC | Прыватны кнігазбор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уступ
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Аўтары і выдаўцы
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Алфавітны каталог кніг і брашур
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Бібліяграфічная характарыстыка выданняў
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Кніга і палітыка
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Біяграмы ўдзельнікаў кнігадрукавання
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Індэкс асобаў
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Спіс скарачэнняў