Гапеева Вольга, Рэканструкцыя неба

Рэканструкцыя неба

Гапеева Вольга

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2003

Рэдактар: Акудовіч Валянцін

Мастацкі рэдактар: Ждановіч С.

Выдавец: Логвінаў

Выдавецкая сэрыя: Другі Фронт Мастацтваў

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2003 by Вольга Гапеева, Другі Фронт Мастацтваў, Логвінаў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Звонку ўсё гэта выглядае на непралазны лес вобразаў, дзе неба амаль не відаць (пэўна, адтуль і паўстала патрэба ягонай рэканструкцыі), а галлё можа добра падрапаць твар кожнаму, хто наважыцца паспрабаваць прадзерціся праз гушчар. Раман В. Гапеевай “Рэканструкцыя неба” вылучаецца знікненнем падзейнасці і апеляцыяй да ўнутранага “я”. Пісьменніца калекцыяніруе псіхалагічныя, сацыяльныя, сексуальныя ды іншыя комплексы беларускага грамадства. “…Раман у дэталях ці дэталь у рамане (патрэбнае падкрэсліць)” дэманструе ў тэксце сітуацыю незавершанасці і бясконцасці, якая можа суадносіцца з постмадэрнісцкай гульнёй сэнсамі, а можа ўспрымацца як “унутраная “афектаваная” гісторыя жанчыны”. Дзіцяча-казачныя позіркі Вольгі Гапеевай ператвараюць Рэальны сьвет у Краіну, дзе сыпле "марцыпанавы сьнег", а восеньню "газэты адлятаюць у вырай". І пакуль лірычны герой зьбіраецца на вайну, на абшарах кнігі вядзецца "рэканструкцыя неба".

Беларускія аўтары: Гапеева Вольга

Выдаўцы і выдавецтвы: Логвінаў

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле