Покліч Волі, 9 (58) 2009

Покліч Волі

грамадска-палітычная газета віцебскага раёна

9 (58) 2009

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2009-05

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Гульня за чужы кошт. Па стане на 1 красавіка сёлетняга года запазычанасць па камунальных паслугах у Віцебскім раёне склала 247 мільёнаў рублёў. Супрацоўнікі ЖКГ вельмі лаяльна і ашчадна ставяцца да неплацельшчыкаў, улічваюць усе акалічнасці абставінаў. Яны тлумачаць заканадаўства, просяць своечасова праводзіць аплату і толькі затым адклю­чаюць водазабеспячэнне, газ, святло і перадаюць справу ў суд. А цяпер давайце падумаем. Калі вы здае­це сваю кватэру ў наём, то безумоўна ж аплату бярэце на месяц наперад, а не пас­ля таго, як ваш кватарант аджыў той самы тэрмін. І гэта разумна. То бок правільнае жыццеўладкаванне пазбаўляе або ў боль­шай ступені забяспечвае вашу фінансавую абароненасць—значыць дзяржава не здо­лела, а хутчэй не паклапацілася стварыць бясьпечныя механізмы ў сферы аплаты за паслугі ЖКГ. Чаму? А вельмі проста—існая дзяржава не можа дазволіць сабе ў поўным аб’ёме разумнае жыццеўладкаванне, бо тады стане дэмакратычнай і існае чына­венства знікне з гістарычнай арэны, бо няздольнае спавядаць свабоду, як найвы­шэйшую каштоўнасць. Таму савецкі саюз і ў мазгах, і ў жыцці, і на экранах тэлевізіі. Ну, самі падумайце: ці можа чалавек, які ад дзяржавы атрымаў усе даброты жыцця, пачынаючы з дзіцячага садка і заканчваючы кватэрай альбо нават катэджам, не спадзя­вацца на тое, што гэтая дзяржава даруе яму ягоную неплацежаздольнасць. Тым больш, што перад ім процьма такіх прыкладаў. На­прыклад, калгасам і саўгасам дзесяткі разоў спісваліся іхнія запазычанасці перад дзяр­жавай. А чым горшы ён?

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле