Гасцінец, 10 (85) 2009

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

10 (85) 2009

Publication Place: Гарадок

Publication Date: 2009-05

Editor: Гаравы Леанід

Copyright © 2008-2010 by Гасцінец

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Захаваць помнік архітэктуры - паштовую станцыю патрабуюць гра­мадзяне Гарадка ў звароце да міністра культуры Беларусі Уладзіміра Матвейчука. Па ініцыятыве актывіста Руху «За Сва­боду» Леаніда Гаравога накіраваны ліст да міністра культуры У.Матвейчука з пра­пановай зрабіць захады па захаванню помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны - паштовых станцый на тэрыторыі Гара­доцкага раёна. У лісце гаворыцца: «У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, яе заканадаўствам грамадзяне краіны і службовыя асобы абавязаны клапаціцца аб зберажэнні гісторыка-культурнай спад­чыны Беларусі. У Гарадку размешчаны будынак паштовай станцыі 19 стагоддзя, які да гэтага часу не знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Па нашых звестках ён знаходзіцца ва ўласнасці Гарадоцкага рамонтнага завода і да самага апошняга часу выкарыстоўваўся пад жыллё пакуль не прыйшоў у аварыйны стан. Нагадваем таксама, што ў аварыйным стане, патра­буе рэстаўрацыі і паштовая станцыя ў в. Кузьміно, якая ўнесена ў дзяржаўны рэ­естр гісторыка-культурнай спадчыны.

Catalog: Kamunikat.org

Periodicals: Гасцінец

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле