Гасцінец, 9 (84) 2009

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

9 (84) 2009

Месца выхаду: Гарадок

Дата выхаду: 2009-05

Рэдактар: Гаравы Леанід

Copyright © 2008-2010 by Гасцінец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Неабсталяваны прыпынак – праблема пешаходаў? Ніяк не вырашаецца пытанне з абсталя­ваннем прыпынку ля аўтавакзала, якім кары­стаюцца жыхары мікрараёна Гагарына. На пачатку года раёнка паведамляла аб тым, што на прыёме у старшыні райвыканка­ма Анатоля Мароза знаходзіўся грамадзянін, які падымаў пытанне аб абсталяванні пры­пынку гарадскога транспарта ля аўтавакзала. Гэта быў адзін з шматлікіх вусных і пісьмовых зваротаў грамадзян Гарадка наконт пабудовы прыпынка грамадскага транспарту, закрытага ад дажджу і ветру. Але праблема пакуль ніяк не вырашаецца. Улады здолелі заставіць прадпрымальнікаў адкрыць шапікі на месцах прыпынку грамад­скага транспарту ў трох пунктах Гарадка. Пры гэтым «ля танка» зараз аж два прыпынка, якія закрываюць пасажыраў ад дажджу, а ў цэ­тральным месца існуе толькі нядаўна пабуда­ваная лава.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Гасцінец

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле