Крывія, 5

Крывія

Выданьне беларускай дыяспары ў Чэхіі

5

Месца выхаду: Прага

Дата выхаду: 2007-03

Рэдакцыйная калегія: Шпакоўскі Сяржук, Станкевіч Юрка

Copyright © 2006-2010 by Крывія

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Выбары бяз Выбару. Фотавыстава. 19 сакавіка - 30 красавіка пройдзе выстава, прысьвечаная прэзідэнтскім выбарам у Беларусі. 19 сакавіка ў 17 гадзін пад патранатам былога прэзыдэнта Чэскай Рэспублікі Вацлава Гаўла і рэктара Карлавага ўнівэрсытэту Вацлава Гампла ў праскім Каралінуме ( Křížová chodba galerie Karolinum, Ovocný trh 5, Praha 1 - Staré Město) адбудзецца адкрыцьцё выставы “Выбар бяз выбару. Беларусь – сакавік 2006-га”. Атмасфэру леташняй прэзыдэнцкай кампаніі і масавых пратэстаў прыхільнікаў пераменаў перададуць на выставе здымкі журналістаў тыднёвіка “Наша ніва” Юліі Дарашкевіч і Андрэя Лянкевіча, а таксама чэскага фатографа Якуба Досьпівы – супрацоўніка Чэскага інфармацыйнага агенцтва (ČTK). Кожны фатаздымак на выставе будуць суправаджаць асабістыя нататкі адной з удзельніц пратэстаў на Кастрычніцкай плошчы – беларускай журналісткі Дар’і Касьценкі, аўтаркі разьмешчаных у інтэрнэце “Сакавіцкіх дзёньнікаў”.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывія

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле