Працоўная салідарнасць, 6

Працоўная салідарнасць

газэта для рабочых

6

Publication Place: Бярозаўка

Publication Date: 2009-11

Editor: Кілішкевіч П.

Publisher: Кілішкевіч П.

Copyright © 2009 by Працоўная салідарнасць

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Чарговыя абяцанкі. Міністар фінансаў Андрэй Харкавец падчас размовы з журналістамі паведаміў, што Аляксандар Лукашэнка паставіў задачу ў 2010 годзе давесці сярэдні заробак у сферы вытворчасці да 500 долараў, а ў бюджэтнай сферы - да 420. Як адзначаюць незалежныя эканамісты, гэта чарговая папулісцкая заява ўладаў, бо ў наступным годзе стартуе прэзыдэнцкая выбарчая кампанія. Каб узняць заробкі да такога ўзроўню, патрэбны рост валавага ўнутранага прадукту каля 115%, што ўяўляецца мала рэальным. Вядома, што напярэдадні выбараў, як гэта ў нас звычайна, заробкі падвышаюць, але гэтым разам падвышэнне заробкаў можа адбыцца толькі за кошт замежных крэдытаў, інвестыцый, продажу прадпрыемстваў і дзяржмаёмасці. Хаця, большасці беларусаў усёроўна, адкуль грошы, абы яны былі, і яны не задумваюцца, што гэта грошы пазычаныя, якія яны ж самі і будуць аддаваць, толькі ўжо з працэнтамі.

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле