Наша Ніва, 3/2005

Наша Ніва

першая беларуская газэта

3/2005

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2005-01-21

Рэдактар: Дынько Андрэй

Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Парнаграфія. Рычарда Бэлаха заўжды паважалі ў яго родным каліфарнійскім мястэчку Рэдонда-Біч. Прафэсійны пажарнік, ён пайшоў на заслужаны адпачынак з мэдалём Адвагі на грудзёх. 54-гадовы вэтэран барацьбы з агнём не забываўся на сваю старую працу і нярэдка завітваў на мясцовую пажарную станцыю. «Хай панастальгуе», — думалі маладзейшыя супрацоўнікі і з усьмешкай назіралі за тым, як сталы чалавек ціха сядаў у кутку ды ўключаў кампутар, каб пацешыцца бясплатным Інтэрнэтам. Яны й не здагадваліся, што ў гэты час Рычард згружаў зь сеціва фота непаўналетніх аголеных дзяўчынак. Цяпер Бэлаху «сьвеціць» не адзін год турмы — гэтага дастаткова, каб пазаймацца геаграфіяй ды даведацца, дзе знаходзіцца Беларусь — радзіма людзей, якія пастаўлялі яму «бяскрыўдныя інтэрнэт-забаўкі». Пастаўшчыкі, дарэчы, ужо таксама знаходзяцца ў ЗША, дзе чакаюць суду па абвінавачаньні ў злачыннай змове, адмываньні грошай, стварэньні і распаўсюджваньні дзіцячай парнаграфіі. Дзіцячае порна: запісы рахункаў беларускай кампаніі «Regpay Co.» прывялі да арышту амаль тысячы кліентаў па ўсім сьвеце. Пра самую буйную ў гісторыі Інтэрполу апэрацыю піша Алесь Кудрыцкі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле