Караткевіч Уладзімір, Каласы пад сярпом тваім

Каласы пад сярпом тваім

Раман

Караткевіч Уладзімір

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009

Выдавец: BelTonMedia

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Audiobook

Copyright © 2009 by BelTonMedia

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Аўдыёкніга у фармаце mp3 (2 CD). Агульны час 39:55:00. Чытае Андрэй Каляда.

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім» сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй. (З.К.)

Беларускія аўтары: Караткевіч Уладзімір

Каталёг: Kamunikat.org

Кніга першая. Выйсьце крыніц
частка 1
частка 2
частка 3
частка 5
частка 6
частка 7
частка 9
частка 10
частка 11
частка 12
частка 13
частка 15
частка 16
частка 17
частка 18
частка 19
частка 20
частка 21
частка 22
частка 23
частка 24
частка 25
частка 26
частка 27
частка 29
частка 30
частка 31
Кніга другая. Сякера пры дрэве
частка 1
частка 3
частка 4
частка 5

Варта пазнаёміцца:

video
Караткевіч Уладзімір, Таўры

Таўры

Уладзімір Арлоў чытае верш "Таўры" Уладзіміра Караткевіча

Караткевіч Уладзімір

ладзімір Арлоў — празаік, паэт, эсэіст, перакладчык, папулярызатар гісторыі Беларусі. Нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку, скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў у газеце «Хімік», выдавецтве «Мастацкая літаратура». Дэбютаваў вершамі ў студэнцкім самвыдавецкім часопісе «Блакітны ліхтар» (1973). # Уладзімір Караткевіч (1930–1984) — паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык. Нарадзіўся ў Оршы, скончыў філфак Кіеўскага ўніверсітэта... Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 20

Збор твораў у 25 тамах

Лісты. Частка 2 (1956—1983)

Караткевіч Уладзімір

У гэтым томе падаецца другая частка эпісталярнай спадчыны класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, якая ахоплівае 1956—1983 гг. Праз знаёмства з ёй можна ўявіць і зразумець шмат якія моманты жыцця і творчасці пісьменніка. Акрамя таго, чытач можа знайсці ў лістах адказы на пытанні, узніклыя пры чытанні асобных твораў аўтара. Болей »


Караткевіч Уладзімір, Каласы пад сярпом тваім

Каласы пад сярпом тваім

Караткевіч Уладзімір

Раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» — гэта твор пра драматычныя падзеі нашай гісторыі, перадумовы паўстання 1863-1864 гг. Пісьменнік стварыў яркі вобраз эпохі, якая дала свету і нашай Айчыне сапраўдных герояў, мужных барацьбітоў за волю і незалежнасць. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 19

Збор твораў у 25 тамах

Лісты. Частка 1.

Караткевіч Уладзімір

У гэтым томе падаецца 1-я частка эпісталярнай спадчыны класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Яна дапамагае ўявіць і зразумець шмат якія моманты жыцця і творчасці пісьменніка. Тут чытач можа знайсці адказы на пытанні, узніклыя пры чытанні некаторых яго твораў. Лісты, якія падаюцца,— даступны для нас матэрыял. Некаторыя такія дакументы не выяўлены або застаюцца ў розных архівах (у тым ліку приватных), што не дазволены для ... Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 18

Збор твораў у 25 тамах

Малюнкі

Караткевіч Уладзімір

Васямнаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча надзвычай своеасаблівы. Пісьменнік раскрываецца ў ім такім, якім чытачы яго яшчэ, магчыма, не ведалі. Упершыню яны ўбачаць малюнкі майстра мастацкага слова Уладзіміра Караткевіча. Малюнкі незвычайныя. Сярод іх — ілюстрацыі да ўласных твораў, віды старажытных замкаў і замалёўкі гістарычных персанажаў, а таксама аўташаржы і сяброўскія шаржы, сатырычныя і гумары-стычныя малюнкі. Праз іх ... Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 16

Збор твораў у 25 тамах

Сцэнарыі: 1961—1982

Караткевіч Уладзімір

У шаснаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўпершыню ўключаны сцэнарыі (кіна- і літаратурныя сцэнарыі) мастацкіх фільмаў, напісаныя за перыяд з 1961-га да 1982 г., паводле якіх былі знятыя фільмы «Христос приземлился в Гродно» (1965), «Черный замок Ольшанский» (1977), «Дикая охота короля Стаха» (1982), і творы, не абраныя для здымкаў рэдакцыйнай радай кінастудыі: поўная беларускамоўная версія сцэнарыя «Гнеўнае сонца» (1961), ку... Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 15

Збор твораў у 25 тамах

Пераклады і аўтапераклады

Караткевіч Уладзімір

У пятнаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі ягоныя пераклады на беларускую мову паэзіі, прозы і драматургіі, а таксама асобныя аўтарскія і парадковыя пераклады ўласных вершаваных твораў на рускую мову, што ўзніклі ў сярэдзіне 1950-х — сярэдзіне 1980-х гг. Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 14

Збор твораў у 25 тамах

Публіцыстыка. Літаратуразнаўства

Караткевіч Уладзімір

У першы раздзел чатырнаццатага тома Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі публіцыстычныя творы, друкаванне якіх распачата ў дванаццатым і трынаццатых тамах. У прыватнасці, змешчаны эсэ-рэцэнзіі, эсэ-лісты, матэрыялы для газеты «Баявая вахта», інтэрвью і артыкулы, напісаныя ў суаўтарстве. Другі раздзел тома складаюць літаратуразнаўчыя даследванні пісьменніка. Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 13

Збор твораў у 25 тамах

Публіцыстыка

Караткевіч Уладзімір

У трынаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі публіцыстычныя творы, друкаванне якіх распачата ў дванаццатым томе. У прыватнасці, пададзена аўтабіяграфія і адказы на пытанні, змешчаны эсэ-партрэты, прысвечаныя знакавым постацям беларускай, украінскай і рускай гісторыі ды культуры, эсэ-артыкулы і эсэ-фельетоны, у якіх разглядаюцца розныя аспекты жыцця грамадства. Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 12

Збор твораў у 25 тамах

Эсэ-нарысы

Караткевіч Уладзімір

У дванаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі эсэ-нарысы — публіцыстычныя творы, пра Беларусь, яе рэгіёны і гарады, пра Украіну і Латвію, пра Кіеў і Вільнюс. Адмысловы погляд пісьменніка, адлюстраваны ў своеасаблівай «публіцыстычнай лірыцы», з цягам гадоў застаецца актуальным і запатрабаваным, нібы запрашае чытача задумацца над многімі праблемамі сучаснасці. Болей »