mp3
Сцебурака Усевалад, Сцебурака Анатоль, Сцебуракаў лёс

Сцебуракаў лёс

гісторыя роду

Сцебурака Усевалад, Сцебурака Анатоль

Кніга «Сцебуракаў лёс» — летапіс роду праз прызму ўспамінаў і гісторыі паўсядзённасці. Асноўная ўвага нададзеная падзеям другой паловы ХІХ — сярэдзіны XX стагоддзя. Выданне прадстаўляе сабой спалучэнне мастацкай літаратуры і гістарычнага даследавання, утрымлівае цікавыя архіўныя і фотаматэрыялы. У кнізе асвятляюцца знакавыя падзеі гісторыі Беларусі гэтага перыяду, якія дапаўняюцца краязнаўчымі і этнаграфічнымі звесткамі. Прызначаецца дл... Болей »


mp3
Федарэнка Андрэй, Мяжа

Мяжа

Раман-эсэ

Федарэнка Андрэй

Адкрытасць і непасрэднасьць – адзін з прыёмаў, які прымушае чытача дачытаць (даслухаць) раман да канца. Разважаньні – аснова аповеду Андрэя Федарэнкі. У простых, часам хаатычных словах, сказах, радках маем матэрыялізаваныя думкі аўтара, якому ўдалося думку перанесьці на паперу. У кароткай анатацыі кнігі зазначаецца, што раман “Мяжа” ужо пасьля публікацыі ў літаратурных часопісах крытыкі называлі новай зьявай у беларускай літаратуры. Болей »


mp3
Латышкевіч Маргарыта, Уласны крыж

Уласны крыж

аповесць

Латышкевіч Маргарыта

Аповесць «Уласны крыж» — прыгодніцкі дэтэктыў пра пошукі старадаўняга артэфакта. Журналіст Зініч прыязджае ў старажытны Полацк на запрашэнне ўніверсітэцкага сябра, што ўблытаўся ў амаль крымінальныя справы. Якія таямніцы хавае архіў экспедыцыі БелАН на Полаччыну і дзе адшукаць сапраўдны ключ ад Мудрасці? Якія загадкі схаваныя ў лёхах пад былой езуіцкай акадэміяй? І ці атрымаецца, апантана вышукваючы старадаўні артэфакт, проста выжыць? Болей »


mp3
Календа Сяргей, Часам панкі паміраюць

Часам панкі паміраюць

падарожжа эмоцый

Календа Сяргей

Кніга Сяргея Календы «Часам панкі паміраюць» – падарожжа эмоцыяў, у якое выправіцца чытач. Пакручасты аповед перапыняюць дыялогі аўтара і першых чытачоў (сапраўдных і ўяўных). Гэтая кніга – эксперымент з формаю, спроба аб’яднаць літаратуру і штодзённасць, мастацтва і рэальнасць. Бязлітасны трыб’ют панкаўскаму юнацтву: каханне, алкаголь, агіда, сентыментальнасць. Чытанка для дарослых. Магчыма, вы будзеце плакаць, і вашае жыццё ніколі ўжо... Болей »


mp3
Глёбус Адам, Койданава

Койданава

апавяданні

Глёбус Адам

Невялічкі гарадок, на шляху паміж Берасцем і Мінскам, які амаль-амаль прыгарад Мінска – Койданава (некалі Дзяржынск) – радзіма вядомага пісьменніка Уладзіміра Адамчыка (Адама Глёбуса). Менавіта такім спеўданімам падпісана яго кніга “Койданава”, у якой змешчаны празаічныя творы местачкоўцаў з аднайменнага гарадка, што ў Мінскай вобласці. Выданне складаецца з чатырох апавяданняў і аповесці ў навэлах, якая носіць назву “Койданаўцы”. Кожная... Болей »


mp3
Латышкевіч Маргарыта, Трыснёг пад ветрам

Трыснёг пад ветрам

Аповесць фэнтэзі

Латышкевіч Маргарыта

Міфалагічнае фэнтэзі «Трыснёг пад ветрам» падхоплівае тэму загадак і росшукаў. Экспедыцыя з трох чалавек выпраўляецца ў загадкавы горны край. Што чакае свайго часу ў старых шахтах? Ці праўдзівыя показкі пра гэтыя мясціны? І якую сілу маюць над людзьмі іхнія сны — нават на яве? Болей »


mp3
Глёбус Адам, Дамавікамерон

Дамавікамерон

+18

Глёбус Адам

Зборнік кароткіх гісторый Адама Глобуса “Дамавікамерон” напісаны для тых, хто любіць эротыку і гумар, шануе міфалогію і гіпер-рэалізм, ухваляе сталічнасць і беларушчыну. Героі традыцыйных легенд і паданняў, якія раней жылі толькі ў вёсках, лясах і балотах, цяпер, дзякучы Глобусу, перасяліліся і ў гарады; дамавік дзейнічае-зладзейнічае побач з кадравіком, а русалка любошчыцца-кахаецца ў кватэры шматпавярховіка. Адным словам, свет створа... Болей »


mp3
Рублеўская Людміла, Пантофля Мнемазіны

Пантофля Мнемазіны

Раман

Рублеўская Людміла

У рамане Людмілы Рублеўскай "Пантофля Мнемазіны" віртуальная рэальнасць самым неверагодным чынам перамешваецца з сучаснасцю і падзеямі позняй сталінскай эпохі. Аўтарка ставіць герояў перад выбарам: зміріыцца, стаць часткай сістэмы альбо ўпарта абараняць выспу ўнутранай свабоды. Болей »


mp3
Дубавец Сяргей, Cіні карабель у блакітным моры плыве

Cіні карабель у блакітным моры плыве

або Шукальнікі вечнасьці

Дубавец Сяргей

Літаратурныя коміксы з мантрамі і саўндтрэкам, псэўдафілязофскія барэльефы нашай беднай цывілізацыі, пошукі вечнасьці ў гэтым дачасным сьвеце і ўсё астатняе, чаго няма, не бывае й ня можа быць, – у новай кнізе Сяргея Дубаўца «Сіні карабель у блакітным моры плыве». Болей »


mp3
Мудроў Вінцэсь, Восень у Вільні

Восень у Вільні

апавяданні

Мудроў Вінцэсь

Гэтая кніга выдадзеная ў якасці ўзнагароды за трэцяе месца ў конкурсе Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2018 годзе (за кнігу Мудроў Вінцэсь. Забойца анёла). Зборнік складаюць 10 апавяданняў рознай тэматыкі, сярод якіх вылучаецца навела “Восень у Вільні”, у якой апавядаецца пра падзеі, звязаныя з прыходам у Заходнюю Беларусь Чырвонай арміі. Болей »