Збажына Ян

Ян Збажына (Савіцкі Іван Мікалаевіч) нарадзіўся 31.03.1964 г. у г. Баранавічы. У 1993г. скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.

Працаваў выкладчыкам грамадска-гістарычных дысцыплін у школах і ВНУ г. Баранавічы. Пачынальнік маладзёжнага і скаўцкага руху ў г. Баранавічы. Адначасова займаўся журналістыкай. Адзін з заснавальнікаў Баранавіцкай філіі БАЖа. Цяпер – вольны творца.

Паэт, празаік. Вершы друкаваліся ў часопісах “Першацвет” (1994г.), “Бярозка” (1995г.), “Маладосць” (1995г.), “Полымя” (1997г.).

Афарызмы Яна Збажыны друкаваліся ў 1998г. у газеце “Літаратура і мастацтва”.

Верш “Сахіры” друкаваўся ў кнізе выбранай беларускай паэзіі “Агледзіны” ў 1998г.

Вершы, хоку, танка Яна Збажыны друкаваў калектыўны зборнік “Паэзія Берасцейшчыны ”Дзядзінец” у 1999г.

Афарызмы, эсэ, вершы, хоку, танка, версэты Яна Збажыны друкаваліся ў літаратурным альманаху г. Баранавічы “Святліца” ў 2000г. У 2006г. у альманаху “Святліца” надрукавана яго апавяданне.

Творчасці Яна Збажыны прысвечаны артыкул “Самакаштоўнасць хараства”, надрукаваны ў брэсцкай абласной газеце “Заря” 12.12.1996г. Аўтар артыкула – паэт Алесь Каско, тагачасны старшыня брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Творы Яна Збажыны друкаваліся таксама ў мясцовых газетах г. Баранавічы “Наш край”, “Шаг”, “Інтэкс-прэс”. А таксама ў газеце Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны “Наша слова”, у брэсцкай абласной газеце “Заря”, у беластоцкім тыднёвіку “Ніва”.

У 2003г. выйшла кніга твораў Яна Збажыны – Пыл саркафагаў.

Памёр Ян Збажына 10 лютага 2011 г.

www.tvory.byhost.org

 

Збажына Ян :: Выданьні

pdf
epub
Збажына Ян, Пыл саркафагаў

Пыл саркафагаў

кніга паэзіі і прозы

Збажына Ян

Сёння ўсё часцей гаворыцца пра неабходнасць перагледзець традыцыю беларускай паэзіі. Так, сацыяльна скіраваная, перадусім патрыятычная лірыка, заснаваная на канкрэтных, рэалістычных вобразах, — наша традыцыя. Але традыцыя — таксама і ў «эстэцтве», якім мы лічым агульналюдскія матывы, фармальныя пошукі, сцвярджэнне самакаштоўнасці хараства. Зыходзіць гэтая традыцыя яшчэ ад Сімяона Полацкага, які, у прыватнасці, даў узоры так званых фігур... Болей »


pdf
Жырандоля, № 2, 2009

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 2, 2009

Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна падрыхтавала гэты выпуск ў 2008 г., але, на жаль, не дачакалася выхаду выдання ў свет. Болей »


pdf
Дзеяслоў, 24

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

24

* "Каб мелі шчасьце ўваскрасаць і лётаць... "Новыя выданьні на кніжных паліцах" * Абламейка Сяргей, Каменная песьня. Гарадская імпрэсія з вершам * Адамовіч Андрэй, Заўтрашні дзень * Бадак Алесь, Па той бок адлюстраваньня * Баляслаў Марка, Любоў паўстанцкая сьвятая * Быкаў Васіль, Бліндаж * Вярцінскі Анатоль, "Ой, сад, ты, мой сад...", альбо Колькі ж ворагаў у беларушчыны * Гілевіч Ніл, Між роспаччу і н... Болей »


pdf
Святліца, 2006

Святліца

Літаратурны альманах г. Баранавічы

2006

Трэці нумар літаратурнага альманаха г.Баранавічы “Святліца” прысьвячаецца 10-годдзю заснавання грамадскай арганізацыі “Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997, а другі ў 2000 годзе. Альманах з’яўляецца падсумаваннем усяго лепшага, што напісана беларускамоўнымі аўтарамі нашага горада за 6 папярэдніх год. А яшчэ, яго можна назваць ка... Болей »


pdf
Святліца, 2000

Святліца

Літаратурны альманах г. Баранавічы

2000

Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997. Альманах з’яўляецца падсумаваннем усяго лепшага, што напісана беларускамоўнымі аўтарамі нашага горада за 6 папярэдніх год. А яшчэ, яго можна назваць каўчэгам тутэйшага беларускага пісьменства пасярод чужамоўнага патопу. Бо ў ім надрукаваныя як сьпелыя творы самадастатковых аўтараў, гэтак і ... Болей »