Варабей Ірына – празаік, перакладчык, мастачка-дызайнер, журналістка, фатограф.
Нарадзілася 15 кастрычніка 1959 года ў Менску. У 1981 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя. Леніна, аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры. З 1980 года па 1994 год працавала трэнерам па веславанню на байдарках.
З 1999 года жыве ў Таронта (Канада). З 2001 года сябра Згуртавання беларусаў Канады і Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва (у Канадзе).
З 2002 па 2004 была рэдактарам таронтаўскай газеты “Беларускае слова”.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 2008 г.
Піша па-беларуску й па-ангельску, перакладае. Публікуецца ў альманаху “Беларус” (ЗША), часопісе “Дзеяслоў”, газетах “Беларус” (ЗША) “Наша Ніва”, “Беларускае слова” (Канада).
У 2005 г. у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выдадзена ейная кніга “Там, дзе сэрца маё”.
У 2008 г. – у ейным перакладзе з ангельскай раман К. Акулы “Заўтра ёсьць учора”.
Займаецца перакладамі з індзейска-канадзкай літаратуры.
Сябра Канадыйскай Асацыяцыі Вышывальніц з 2005 г.
У 2008 г. заснавала мастацка-дызайнерскую студыю “Spirit of Belarus”.
З 2009 г. у якасьці майстрыхі-дызайнера супрацоўнічае пад пэрсанальным брэндам “Spirit of Belarus” з часопісам “A Needle Pulling Thread” (Канада).
У 2011 г. прынятая ў Гільдыю Канадыйскіх Дызайнераў Вышыўкі.
Пад брэндам “Spirit of Belarus” у Канадзе стварае схемы для мастацкай вышыўкі, заснаваных на беларускіх арнаментах і вобразах, займаецца папулярызацыяй традыцыйнай беларускай тэхнікі “Belarusan Nizanka” (беларуская нізанка), дае класы і варштаты, напісала туторыял.
Двойчы была прызёрам конкурсаў фатаграфіі часопіса “Canadian Geographic” у 2008 і 2009 гадах.
Старонкі ў інтэрнэце:
www.ivarabei.wix.com/spiritofbelarus
https://issuu.com/iryna.varabei
http://zhublenaja-vyspa.blogspot.ca
http://spiritofbelarus.blogspot.ca
www.facebook.com/SoB.designs
Дужыя мужчынскія рукі моцна трымалі яе за локці. Звыклая падпарадкоўвацца ўсім моўчкі, яна пакорліва ішла сярод натоўпу незнаёмых мужчынаў. Страху не было: па вопратцы яна пазнала вакол сябе сьвятароў местачковага храму. Аднак маладая цікаўнасьць прымушала яе выглядваць з-пад насунутай на вочы хусткі: “Куды і навошта яны вядуць мяне”? Выйшлі на плошчу і накіраваліся да гарадской царквы. Там ля сьцяны на зямлі сядзеў чалавек — басанож, ... More »
Tomorrow Is Yesterday by Kastus Akula "It is unwise of us, humble and small, with our abilities limited by God to try to grasp the meaning of all that He created and question the ways and means of God," is the moral pivot of the novel by prominent Belarusian writer Kastus Akula. The novel saw the light in Canada in 1967. Its first version came out in the author's native language. The book, a combination of a classical American thrill... More »»
Sparrow I. There, where my heart is. This is another book of the Batskaushchyna Library series, a collection of essays, articles, stories and translations of newspaper articles written by Belarusians in Canada. It gives a glimpse of life and activities of the Belarusian community in Canada. Philosophical reflections on the meaning of life, landmarks in the history of humanity, society and the Fatherland will be of interest to many re... More »»
— Саша, а дзе ж мама? – дзівіцца бацька, прыйшоўшы дамоў. — Яна паехала... на машыне... белай... з чырвонай палоскай... з вялікім дзядзькам доктарам... Тата, яна рабіла вось так: ой! ой! – і мой трохгадовы брат красамоўна выцірае лоб усёю рукою і падае на канапу. Мяне яшчэ няма. Я яшчэ толькі ўваходжу ў гэты цудоўны, дзіўны, несуладны, незразумелы Сьвет. Мой старэйшы трохгадовы брат пакуль ня ведае, як зьяўляюцца на сьвет дзеці: яму ска... More »
Паўлін Джонсан-Тэкеянўакей (1861 – 1913), паэтка з племені магаўк (Антарыё, Канада), заснавальніца і класік канадскай індзейскай літаратуры. Дзякуючы захапленню яе творчасцю перакладчыцы і пісьменніцы Ірыны Варабей (Канада), якая адчула сугучнасць настрояў з беларускай ментальнасцю, творы Паўлін упершыню загучалі па-беларуску. У кнізе “Легенды Ванкувера” сабраныя перліны ейных празаічных твораў – аздобленыя мастацкім словам старажытныя ... More »
Take a journey and learn about Belarusan spirituality while immersing yourself in Belarusan folk wisdom. According to Belarusan beliefs, when you feel a need to commune with God there are three ways to ensure your prayers are heard. First, you can go to church and pray. You can also light a candle and pray. Lastly, you can embroider while meditating on your prayer, for doing embroidery is communicating with God. Belarusans have preserve... More »
Год хоць і трынаццаты, але нумар сёмы, а значыць, шчасьлівы. Шчасьлівы ён не таму, што сёмы, а таму што перайшоў ужо тую мяжу, якую большасьць беларускіх праектаў не пераадольвае. Прычынаў такога стану рэчаў шмат, і яны наўпрост зьвязаныя з агульным станам беларускіх суполак у сьвеце. Якраз у час, калі да выданьня рыхтаваўся сёмы нумар альманаху, мне пашанцавала быць на Шостым Зьезьдзе Беларусаў Сьвету ў Менску. Таму, але ў першую чаргу... More »
Шаноўныя сябры! Дзякуючы Вашай зацікаўленасьці і ахвярнасьці сталася магчымым гэтае выданьне. Усім Вам асобнік альманаху будзе дасланы ў першую чаргу адразу ж пасьля выхаду з друку. Далейшы выхад літаратурнага альманаху ў сьвет будзе абумоўленамі двума чыньнікамі: прысутнасьцю ў замежжы беларускіх літаратараў, што хацелі б надрукаваць свае творы ў гэтым выданьні, а таксама зацікаўленасьцю і падтрымкаю чытачоў. Мяркуючы па той зацікаўлен... More »
Пішучы прадмову да першага выпуску “Беларуса”, літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа (2007 г.), я зазначыў, што гэтая новая публікацыя мае каля дзясятка папярэднікаў – альманахаў, якія выходзілі па-за Беларусьсю, пачынаючы ад пачатку ХХ стагодзьдзя. У прадмове да другога выпуску альманаха “Беларус” (2008 г.) сп. Лявон Юрэвіч, маючы добрае дасьведчаньне з эмігранцкай пэрыёдыкай у кнігазборах Нью-Ёрскае публічнае біблія... More »
З выхадам у сьвет гэтага нумару альманаху пачынаецца падрыхтоўка да друку наступнага, выхад якога заплянаваны на лета 2010 году. Апошні тэрмін дасылкі твораў для друку ў ім – 1 чэрвеня 2010 году. Дасылаць матэрыялы найлепш, скарыстаўшы электронную пошту на адрас: hazetabielarus@att.net . Калі нехта з аўтараў ня мае доступу да Інтэрнэту, то свае творы, запісаўшы на электронныя носьбіты інфармацыі (CD, DVD), можна даслаць поштай More »