Трафімчык Анатоль

Трафімчык Анатоль Віктаравіч нарадзіўся 14 лютага 1976 г. у в. Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1993 г. закончыў школу з залатым медалём ды паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1998 г. скончыў Брэсцкі дзяржаўны універсітэт па спецыялінасці настаўнік беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры (дыплом з адзнакай). Працаваў у Дзяніскавіцкай СШ. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі ў 1998 - 2001 гг. У 2003 г. скончыў аспірантуру Інстытута еўрапейскіх даследаванняў НАН Украіны. У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце гісторыі НАН Украіны на тэму "Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі ў заходніх абласцях БССР у 1939 - 1941 гг.", атрымаў дыплом доктара філасофіі ў галіне гістарычных навук (кандыдата гістарычных навук).

З верасня 2004 да снежня 2007 г. працаваў на пасадах дацэнта і старшага выкладчыка кафедры філасофіі і гісторыі УА "Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт". Чытаў лекцыі па дысцыплінах “Гісторыя Беларусі”, “Філасофія”. У 2008 г. скончыў паліталагічны курс Студый Усходніх пры Варшаўскім універсітэце. У ліпені 2009 г. атрымаў дыплом Школы летняй Варшаўскага універсіэта. Ад верасня 2009 працую на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

Займаюся пытаннямі гісторыі асветы заходняга рэгіёна Беларусі сярэдзіны ХХ ст., даследую праблемы заходнебеларускага памежжа і палітычнай гісторыі першай паловы ХХ ст. Выступаю ў друку як літаратуразнаўца і літаратурны творца. Маю больш за 80 навуковых публікацый у айчынным і замежным друку па разнастайных праблемах гістарычнай навукі, літаратуразнаўства, літаратурнай крытыкі, дыялекталогіі, методыкі выкладання літаратуры. З’яўляючыся адначасова пазаштатным карэспандэнтам рэгіянальных газет, публікуюся ў іх з артыкуламі ў асноўным на гістарычную і культуралагічную тэматыку. Выдаў тры паэтычныя зборнікі “Пасведачанне аб нараджэнні” (Мінск, 1999), “Ноты цноты” (Брэст, 2003), “Лірыка Лірыка” (Баранавічы, 2007), літаратуразнаўчую брашуру “Тадэвуш Касцюшка ў беларускім мастацкім слове” (Баранавічы, 2002). Падрыхтавана да друку манаграфія на аснове дысертацыйнага даследавання “Палітыка савецкай улады ў сферы асветы заходніх абласцей БССР ў 1939 – 1941 гг.”, а таксама манаграфія на тэму “Адносіны расійскіх бальшавікоў да беларускае дзяржаўнасці ў перыяд 1917 – 1939 гг. (гістарыяграфічны нарыс)”.

 

Трафімчык Анатоль :: Выданьні

pdf
Верасень, 5

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

5

Выйшаў з друку пяты нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Як заўсёды ў нумары багата прадстаўлены раздзел "Паэзія". Тут друкуюцца вершы Марылі Шлык, Валера Прычынца, Марысі Суша, Глеба Лабадзенкі, Надзеі Філон, Насты Грышчук, Таццяны Мацюхінай. Паэтычным майстэрствам з маладымі творцамі дзеліцца Генадзь Бураўкін. Проза прадстаўлена творамі Марыны Яўсейчык, Сяргея Прывалава, Ганны Старыковіч, Сяргея Белаяра, Паліны Ка... Болей »


pdf
Роднае слова, 7 (271) 2010

Роднае слова

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

7 (271) 2010

"Роднае слова" – сацыяльна значнае выданне Рэспублікі Беларусь, на старонках якога друкуюцца літаратуразнаўчыя і мовазнаўчыя артыкулы, матэрыялы па сусветнай і нацыянальнай культуры. Часопіс змяшчае публікацыі, якія дапамагаюць выкладаць літаратуру і мову ў арганічнай сувязі з нацыянальнай і айчыннай культурай. Педагогам адрасаваны цыклы артыкулаў пра ўвасабленне мастацкіх твораў беларускай літаратуры ў музыцы, выяўленчым, тэле- і кінам... Болей »


pdf
Жырандоля, № 3, 2010

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 3, 2010

Як віхор, імчыць час. І заснаваны, выпеставаны Нінаю Мацяш літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ ЖЫРАНДОЛЯ ” вось ужо другі раз без Яе “ з болем аб Беларусі пяе ”. Ні на кроплю не парушана традыцыя, закладзеная ў пабудову “Жырандолі” слыннай паэткаю з Белаазёрска. Да раздзелаў “Памяць”, “Нашы юбіляры”, “Мы”, “З намі”, “Пад небам адзіным”, “Для дзетак–малалетак”, “Нашы аўтары” дабаўлены раздз... Болей »


pdf
Беларускі Гістарычны Агляд, Том 16 Сшытак 1(30)

Беларускі Гістарычны Агляд

Навуковы часопіс

Том 16 Сшытак 1(30)

* Афанасьеў Вячаслаў, Кандыд (да біяграфіі Міхаіла Зялёнкі) * Бон Томас, Доўгае парыванне са Сталіным, або Дзённік Яфіма Садоўскага * Грэбень Яўген, Злачыннасць у Беларусі ў гады нацысцкай акупацыі (1941-1944) * Зашкільняк Леанід, „Паверхі" і „лесвіцы" сучаснай украінскай гістарыяграфіі * Косман Марцэлі, Ян Серадыка (1928-2008), гісторык старапольскага парламентарызму і ВКЛ * Падалінскі Уладзімір, Палітычная элі... Болей »


pdf
Białoruskie Zeszyty Historyczne, 31

Białoruskie Zeszyty Historyczne

31

* A. Й. Груша, Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гадоў XV — першай паловы XVI ст., Мінск 2006, 213 с. (Wioletta Zielecka) * B. Ф. Голубеў, Сельская абшчынаў Беларусі XVI-XVIIIcтcт., Мінск 2008, 407 c. (Сяргей Токць) * Die Union von Brest (1596) іп Geschichte und Geschichtsschrei-bung: Versuch einer Zwischenbilanz, red. J. Marte, O. Turij, Lviv 2008, ss. 512. (Katarzyna Wiszowata-Walczak) * Międzynarodowa Polsko-... Болей »


pdf
Жырандоля, № 2, 2009

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 2, 2009

Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна падрыхтавала гэты выпуск ў 2008 г., але, на жаль, не дачакалася выхаду выдання ў свет. Болей »


pdf
Białoruskie Zeszyty Historyczne, 29

Białoruskie Zeszyty Historyczne

29

* Czarniakiewicz Andrej, Kształtowanie się ośrodka polonofilskiego w białoruskim ruchu narodowym (listopad 1918 — grudzień 1919 * Mironowicz Antoni, Monastery diecezji białoruskiej * Mironowicz Antoni, Refleksje nad Komisją naznaczoną w Warszawie z okazji żalów dyzunitów * Mironowicz Eugeniusz, Brześć pod okupacją niemiecką * Mironowicz Eugeniusz, Próby zmiany polityki obozu sanacyjnego wobec Białorusinów w latach 19... Болей »


pdf
mp3
Białoruskie Zeszyty Historyczne, 27

Białoruskie Zeszyty Historyczne

27

* In memoriam Marek Cabanowski (25.03.1935 — 19.01.2006) * Błaszczak Tomasz, Recenzje. Polemiki. * Czerniakiewicz Andrej, Raporty Romualda Ziemkiewicza z lat 1923-1925 * Matus Irena, Celestyn Bren — duchowny i etnograf * Mironowicz Antoni, Instrukcja dla posłów udających się na konwokację wileńską w 1615 roku dana * Mironowicz Antoni, Przynależność diecezjalna Brześcia do końca XVI wieku * Mironowicz Antoni... Болей »


pdf
ARCHE, 03(43)2006

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

03(43)2006

У нумары: стэнаграма круглага стала, прысьвечанага прэзыдэнцкім выбарам 2006 г., аналітыка Віталя Сіліцкага "Палітычная кухня прэзыдэнцкіх выбараў", кніга Сяргея Навумчыка "Сем гадоў Адраджэньня. Фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988–1995)", гутарка з Анатолем Кудраўцом ("Ня вечна беларускую культуру будуць таптаць генэральскія боты") і г.д. Сярод аўтараў нумара — Сяргей Богдан, Алесь Смалянчук, Аляксей Каўка, Алена Гапава, А... Болей »


pdf
Святліца, 2006

Святліца

Літаратурны альманах г. Баранавічы

2006

Трэці нумар літаратурнага альманаха г.Баранавічы “Святліца” прысьвячаецца 10-годдзю заснавання грамадскай арганізацыі “Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997, а другі ў 2000 годзе. Альманах з’яўляецца падсумаваннем усяго лепшага, што напісана беларускамоўнымі аўтарамі нашага горада за 6 папярэдніх год. А яшчэ, яго можна назваць ка... Болей »